Кампазіцыі з прыроднага матэрыяла "Прыгажосць восені"

15.10.2024
Выхаванцы рознаўзроставай групы "Вясёлка"

 Хлопчыкі і дзяўчынкі любяць ствараць кампазіцыі з прыроднага матэрыяла. Гэты займальны занятак дорыць дзецям шматгранныя тактыльныя адчуванні, развівае дробную маторыку, фантазію, уяуленне, творчыя здольнасці. Дапамагае адкрыць дзіўны свет прыроды, вучыць беражліва ставіцца да навакольнага асяроддзя, звяртаць увагу на прыгажосць кветак, пладоў, лісця. Вучыць бачыць незвычайнае у звычайных матэрыялах.