Падарункі для матуль

11.10.2024
Выхаванцы дашкольнай установы

"Самай лепшай у свеце матулі" - менавіта пад такім дэвізам выхаванцы дзіцячага сада рабілі падарункі для самага роднага на зямлі чалавека - матулі. 

Паштоўка зробленая сваімі рукамі - лепшы падарунак, бо яна захоўвае ў сабе часцінку душы і кропельку любові. Хлопчыкі і дзяўчынкі выкарыстоўвалі нетрадыцыйную тэхніку малявання (утулкі, штампы, кактэльныя трубачкі і інш.). Калі выхаванцы стваралі паштоўку, то думалі пра таго чалавека, якому яна прызначаецца, і таму работы атрымаліся прыгожымі, мілымі і пяшчотнымі. Атрымліваць такі падарунак удвая прыемней, бо ён зроблены з цяплом і жаданнем падарыць радасць.