Парадак прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №24 г. Ліды", праводзіцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб". Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.
Прыём грамадзян ажыццяўляецца загадчыкам установы па пятніцах з 8.00 да 13.00. Папярэдні запіс на асабісты прыём да загадчыка ўстановы Ярашэвіч Алены Віктараўны ажыццяўляе справавод Блажэй Любоў Валер'еўна (кабінет 1 паверх, 80154-652697).
Падчас адсутнасці загадчыка ўстановы прыём грамадзян ажыццяўляе намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Вайткевіч Алена Віктараўна.
Калі на дзень прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўным, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.
Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнік юрыдычнай асобы - пацвярджаць свае паўнамоцтвы.
Пры звароце грамадзяніна па пытанню, якое не адносіцца да дзейнасці ўстановы, яму тлумачыцца, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца вырашэнне дадзенага пытання.
Калі вусны зварот грамадзяніна не можа быць вырашаны ў ходзе прыёму, ён выкладаецца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду як пісьмовы зварот.