Mi1

Изображение

Изображение

DqToCfwmosI

 

hqdefault

 

Праглядзець

У 1978 годзе ў мікрараёне Індустрыяльны адчыніў свае дзверы яслі-сад № 24, пабудаваны Лідскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў, разлічаны яслі-сад на 210 месцаў. Каля вытокаў адкрыцця была загадчыца Л.М. Траян. Далей узначальвалі яслі-сад загадчыкі А.У. Бандзюк, Я.Л. Анацка. У 1992 годзе дзіцячы садок быў перададзены ў распараджэнне Лідскага гарадскога аддзела народнай адукацыі. Амаль 10 гадоў (з 1998 года па 2008 год) узначальвала яслі-сад загадчык І.В. Лукуць.

З 2007 года ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуе этнаграфічны міні-музей "Беларуская хатка". Ён быў створаны намаганнямі ўсяго калектыву ўстановы адукацыі ясляў-сада № 24. Ідэя стварэння міні-музея належыць загадчыку Лукуць Ірыне Вацлаваўне. У ім налічваецца больш за 100 экспанатаў, якія пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, распрацоўваюцца разнастайныя экскурсіі і мерапрыемствы. У міні-музеі праводзяцца заняткі, экскурсіі, майстар-класы па далучэнні дашкольнікаў да культуры і традыцый беларускага народа. З 2008 года і да гэтага часу ўстанову дашкольнай адукацыі ўзначаліла Алена Віктараўна Ярашэвіч. У гэтым жа годзе дзіцячы садок пачаў працаваць у этнаграфічным кірунку. З 2015 года ўстанова дашкольнай адукацыі з'яўляецца раённым рэсурсным цэнтрам па патрыятычным выхаванні. Установай ажыццяўляецца метадычнае суправаджэнне педагогаў раёна па пытаннях патрыятычнага выхавання праз розныя формы работы з кадрамі, што забяспечвае актуалізацыю, паглыбленне наяўных ведаў педагогаў і набыццё новых, перадачу і асваенне метадычных уменняў, практычнага вопыту. Для таго, каб знаёмства з беларускай культурай было максімальна інфарматыўным і набліжаным да сучаснага грамадства, было прынята рашэнне стварыць віртуальны этнаграфічны пакой «Беларуская хатка». Блог створаны на платформе «blogger.com», прэзентацыя якога адбылася ў красавіку 2017 года ў рамках раённага Дня адчыненых дзвярэй для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі тэме “Павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў ва ўмовах працы раённага рэсурснага цэнтра па патрыятычным выхаванні”. У час правядзення раённага этапа конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт», блог «Беларуская хатка» адзначаны дыпломам 1 ступені. За гэтыя годы дзіцячы сад прайшоў доўгі шлях станаўлення, творчага пошуку, назапашвання педагагічнага вопыту.

На сённяшні дзень наведвае ўстанову дашкольнай адукацыі 180 выхаванцаў, педагагічны калектыў складаецца з 25 педагогаў. Навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбываецца на беларускай мове. 

У 2024/2025 навучальным годзе ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыяніруе 12 груп:

  • 2 першыя малодшыя групы,
  • 2 другія малодшыя групы,
  • 2 сярэднія групы,
  • 2 старшыя групы,
  • 2 групы інтэграванага навучання і выхавання,
  • 2 спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуе пункт карэкцыйнай педагагічнай дапамогі.

Усяго педагагічных супрацоўнікаў 25

сентябрь 2024