- дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал)
- дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (арыгінал)
- заяву законнага прадстаўніка;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя;
- накіраванне, выдадзенае Лідскім раённым выканаўчым камітэтам;
- заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - для атрымання дашкольнай адукацыі дома;
- заключэнне ўстановы адукацыі "Дзяржаўны Лідскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" – для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Звяртаем увагу, што пры неабходнасці ёсць магчымасць атрымання дашкольнай адукацыі дома для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі. Атрыманне дашкольнай адукацыі дома названай катэгорыяй дзяцей ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў Інструкцыі аб парадку арганізацыі засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022г. № 204), палажэнняў інструктыўна-метадычнага пісьма «Аб парадку арганізацыі засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю дома».
Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання дашкольнай адукацыі дома вызначаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2022г. № 50.