Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі
Лідскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Дзіцячы сад № 24 г. Ліды"
Загадчык:
✆ +375154 65-26-97
Агульны:
✆ +375154 65-26-98
Любім дзяцей, любім бясконца,
без іх жыццё нам не ўявіць,
хай на зямлі цвітуць пралескі,
каб іх шчаслівымі зрабіць.
На старонках сайта вы зможаце даведацца інфармацыю аб нашай установе дашкольнай адукацыі, аб актуальных падзеях і планах на будучыню. Сайт пазнаёміць з прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці, а таксама з поспехамі і дасягненнямі нашых выхаванцаў і педагогаў. Вы зможаце напрамую звярнуцца да нас са сваімі пытаннямі і прапановамі, выказаць сваё меркаванне. Мы гатовыя да дыялогу і супрацоўніцтва. Будзем рады бачыць Вас тут як мага часцей!
Да ўвагі бацькоў!
"Мацярынская школа" - гэта арганізацыйная форма педагагічнай падтрымкі дзяцей да 3-х гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, і іх бацькоў.
Мацярынская школа прызначана для:
"Мацярынская школа" працуе ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі два разы на тыдзень па аўторках і пятніцах з 10.30 да 11.30 гадзін.
Да работы ў Мацярынскай школе прыцягваюцца кіраўнік фізічнага выхавання, музычны кіраўнікі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг, педагог-псіхолаг.
Для залічэння ў “Мацярынскую школу" звяртайцеся да загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі.
Даведкі па тэлефоне 652697.