Музычныя забавы "Нашыя любімыя матулі"

14.10.2024
Выхаванцы старшых груп "Рамонкі" і "Васількі"

 У нашай краіне існуе свята, прысвечанае самаму дарагому чалавеку - Маці. У гэты дзень усе матулі атрымліваюць віншаванні ад блізкіх ім людзей. Не стаў выключэннем і гэты дзень у нашым дзіцячым садзе. Выхаванцы старшых груп падрыхтавалі музычныя забавы, на якіх чыталі мастацкія творы пра маму, спявалі мілагучныя песні, выконвалі сучасныя танцавальныя кампазіцыі, падрыхтавалі падарункі. Свята ў дзіцячым садзе прайшло трапятліва, сардэчна і пяшчотна. Кожны з выхаванцаў упэўнены, што 14 кастрычніка - гэта выдатны дзень, а менавіта, ёсць яшчэ адна нагода павіншаваць любімых матуль, падзякаваць ім за дабрыню і ласку, пяшчотна абняць і пацалаваць.