Выхавальнiк дашкольнай адукацыi першай кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшая адукацыя, педагагічны стаж звыш 8 гадоў. Працуе з дзецьмі групы інтэграванага навучання і выхавання (ад 5 да 7 гадоў). Педагог у сваёй у працы з дзецьмі выкарыстоўвае гульнявыя, праблемныя сітуацыі, якія стымулююць актыўнасць выхаванцаў, падтрымліваюць пазнавальны інтарэс. З'яўляецца кіраўніком гуртка "Майстэрня цудаў".
Чылека Анастасія Алегаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Малады спецыяліст, другая кваліфікацыйная катэгорыя, адукацыя сярэдняя спецыяльная. Скончыла Ваўкавыскі каледж УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы" у 2022 годзе. Знаходзіць падыход да кожнага выхаванца, улічваючы яго індывідуальныя асаблівасці і схільнасці.
Сцяколенка Вікторыя Ігараўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Малады спецыяліст, без катэгорыі, адукацыя сярэдняя спецыяльная. Скончыла Лідскі каледж УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы" у 2023 годзе. У рабоце з дзецьмі выкарыстоўвае разнастайныя метады і прыёмы забеспячэння эмацыйнай цікавасці, актывізацыі самастойнага мыслення дзяцей, творчая, ініцыятыўная.
Ступновіч Таццяна Сяргееўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 5 да 6 гадоў. У штодзённых зносінах з дзецьмі эмацыйная, ўважлівая, добра адносіцца да кожнага дзіцяці, імкнецца, каб дзіцячы сад стаў для дзяцей тым месцам, у якім кожнае дзіця адчувае сябе камфортна і нязмушана.
Снапко Ганна Янаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi вышэйшая кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі мовы ад 5 да 7 гадоў. Выхавальнік не толькі арганізоўвае адукацыйны працэс, мадэлюе гульнявыя сітуацыі, але і сама майструе дыдактычны матэрыял, гульнявое асяроддзе. Кожны куток у групе прыгожы і ўтульны, аформлены ўмелымі рукамі педагога. З'яўляецца кіраўніком гуртка "Информатика без розетки".
Сіманава Іна Уладзіміраўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi першай кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшая адукацыя. Педагагічны стаж звыш 15 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 5 да 7 гадоў. За час працы Іна Уладзіміраўна паказала сябе як ініцыятыўныі творчы педагог, які карыстаецца аўтарытэтам сярод калег, любоўю дзяцей і павагай бацькоў.
Саковіч Ганна Юр'еўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi другой кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшая адукацыя. Педагагічны стаж звыш 10 гадоў. Працуе з дзецьмі групы інтэграванага навучання і выхавання. Усю працу па ўзаемадзеянню педагога і дзяцей Ганна Юр'еўна будуе з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей.
Нябежка Ірына Зыгмундаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі мовы ад 4 да 6 гадоў. Ірына Зігмундаўна з'яўляецца выхавальнікам дашкольнай адукацыі адукацыйнай паслугі на платнай аснове "Вернісаж". Валодае навыкамі матывавання, злучае дзяцей у сумесную дзейнасць, выкарыстоўваючы мастацкае слова і разнастайныя наглядныя сродкі навучання. Надае вялікую ўвагу арганізацыі і правядзенню нестандартных формаў правядзення заняткаў.
Мякіш Таццяна Віктараўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi першай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 10 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 4 да 7 гадоў. Гэта спецыяліст, які не проста працуе з маленькімі дзецьмі, а чалавек, здольны ператварыць штодзённыя заняткі ў казку. Творчая, ураўнаважная, спакойная.
Мікулка Галіна Браніславаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi першай кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 4 да 5 гадоў. Галіна Браніславаўна педагог з высокім узроўнем прафесійнай кампетэнтнасці, далучае бацькоў у адукацыйную прастору дзіцячага сада. Выхавацеля адрознівае ўменне працаваць у калектыве, граматна будаваць прафесійныя адносіны са спецыялістамі дзіцячага саду.Творчы адказны, выканаўчы, самастойны ў педагагічнай дзейнасці педагог.
Карповіч Кацярына Андрэеўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Першая кваліфікацыйная катэгорыя, сярэдняя спецыяльная адукацыя, стаж звыш 5 гадоў. Уважлівая і добразычлівая да дзяцей, будуе работу з бацькамі, інфарміруе аб поспехах і дасягненнях дзяцей, удасканальвае свой прафесійны ўзровень, падахвочвае выхаванцаў да самастойнага пошуку рашэння задач.
Дзядуль Людміла Рамуальдаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi першай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 5 да 6 гадоў. Свой творчы патэнцыял накіроўвае на стварэнне вакол кожнага дзіцяці атмасферы любові і ўзаемаразумення. Цесна супрацоўнічае з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў.
Грыц Таццяна Юр'еўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Малады спецыяліст, без катэгорыі, адукацыя сярэдняя спецыяльная. Скончыла Лідскі каледж УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы" у 2023 годзе. Працуе з дзецьмі ад 2 да 3 гадоў. Тактычная, спакойная. Таццяна Юр'еўнаі не толькі арганізоўвае адукацыйны працэс, але і самастойна майструе дыдактычны матэрыял, гульнявое асяроддзе.
Вялічка Галіна Уладзіміраўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 3 да 4 гадоў. Умела і метадычна граматна кіруе рознымі відамі дзіцячай дзейнасці, спалучаючы гульнявыя прыёмы з наглядна-дзейснымі і славеснымі. Для паспяховага ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў групе Галіна Уладзіміраўна стварыла і пастаянна ўдасканальвае прадметна-прасторавую развіццёвае асяроддзе, якое дазваляе кожнаму дзіцяці знайсці занятак па душы, паверыць у свае сілы і здольнасці, навучыцца ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі і педагогамі.
Верчанка Таццяна Іванаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыі, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, вышэйшая адукацыя. Педагагічны стаж звыш 15 гадоў. Працуе з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі мовы ад 4 да 6 гадоў. Таццяна Іванаўна з'яўляецца адказным за вядзенне афіцыйнага сайта ўстановы дашкольнай адукацыі, блога "Беларуская хатка", групы "ВКонтакте". З'яўляецца сертыфікаваным карыстальнікам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і эфектыўна выкарыстоўвае ў рабоце мультымедыйныя прэзентацыі, відэаролікі, інтэрактыўныя гульні з выхаванцамі.
Бубен Марына Віктараўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi другой кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшая адукацыя. Педагагічны стаж звыш 5 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 3 да 7 гадоў. Эрудыраваны, сучасны педагог, сваёй працай, стаўленнем да справы, творчай ініцыятывай з'яўляецца прыкладам для калег. Яе адрознівае несумненны талент ва ўсталяванні даверных адносін з дзецьмі, пабудаваных на узаемнай павазе і любові да выхаванцаў.
Альпяровіч Алена Пятроўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі ад 3 да 4 гадоў. Алена Пятроўна арыентуецца на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця дзяцей, на індывідуальныя асаблівасці, развіццё здольнасцяў і творчага патэнцыялу дзяцей.
Адзіненка Святлана Янаўна
Должность: Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сярэдняя спецыяльная адукацыя. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Працуе з дзецьмі старшай групы (ад 5 да 6 гадоў). Тактычная, спакойная, творчая. Вялікую ўвагу ў сваёй дзейнасці надае мастацка-творчаму развіццю выхаванцаў у час прадуктыўнай дзейнасці.
Міцкевіч Ала Сяргееўна
Должность: Настаўнік-дэфектолаг
Настаўнік-дэфектолаг вышэйшай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. Педагог праводзіць работу па ўдакладненню і ўзбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, фарміраванню правільнага вымаўлення гукаў, ажыццяўляе развіццё фанематычнага ўспрымання, артыкуляцыйнай маторыкі. Выкарыстоўвае гульні і практыкаванні для развіцця псіхічных працэсаў, звязнага маўлення. Уважлівая і добразычлівая да дзяцей, пастаянна імкнецца стаць на пазіцыю дзіцяці, улічвае яго пункт гледжання.
Роўбуць Таццяна Мікалаеўна
Должность: Настаўнік-дэфектолаг
Настаўнік-дэфектолаг вышэйшай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. У рабоце з дзецьмі выкарыстоўвае інфармацыйныя камунікатыўныя тэхналогіі, аб'ёмныя мадэлі, прыёмы мнематэхнікі. Педагогам створана прадметна-прасторавае асяроддзе для карэкцыі адхіленняў у развіцці маўлення дзяцей, выраблены картатэкі вучэбна-метадычных, дыдактычных, гульнявых дапаможнікаў па лексічных тэмах.
Слесар Юлія Іванаўна
Должность: Настаўнік-дэфектолаг
Настаўнік-дэфектолаг вышэйшай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. Педагог аказвае своечасовую кваліфікаваную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, выкарыстоўвае ў рабоце метады, прыёмы і формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, новыя педагагічныя тэхналогіі і методыкі. Арганізуе работу, накіраваную на павышэнне пазнавальнай актыўнасці, развіццё асноўных псіхічных працэсаў выхаванцаў і камунікатыўнай дзейнасці. Адбірае лексічны і граматычны матэрыял з улікам узроўню развіцця кожнага дзіцяці, карэкцыйных задач, забяспечвае паступовае ўскладненне маўленчых і моўнаразумовых заданняў.
Шэшка Сняжана Генрыхаўна
Должность: Музычны кіраўнік
Музычны кіраўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. Педагагічны стаж звыш 10 гадоў. З'яўляееца музычным кіраўніком адукацыйнай паслугі на платнай аснове "Мастацтва" (харэаграфія). Сняжана Генрыхаўна эрудыраваны, сучасны педагог, сваёй працай, станаўленнем да справы, творчай ініцыятывай з'яўляецца прыкладам для калег. Яе адрознівае несумненны талент ва ўсталяванні даверных адносін з дзецьмі, пабудаваных на узаемнай павазе і любові да выхаванцаў.
Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна
Должность: Музычны кіраўнік
Музычны кіраўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. Педагагічны стаж звыш 20 гадоў. Іна Баляславаўна знаходзіцца ў актыўным пошуку новых педагагічных ідэй і рашэнняў. З'яўляееца музычным кіраўніком адукацыйнай паслугі на платнай аснове "Мастацтва" (харэаграфія), прымае ўдзел у правядзенні Мацярынскай школы.
Кушык Алена Станіславаўна
Должность: Кіраўнік фізічнага выхавання
Кіраўнік фізічнага выхавання без кваліфікацыйнай катэгорыі, вышэйшая адукацыя. Педагагічны стаж звыш 10 гадоў. Выкарыстоўвае аздараўленчыя асабоваарыентаваныя тэхналогіі, стварае спрыяльны псіхалагічны клімат на занятках, ажыццяўляе прафесійную самаацэнку сваёй дзейнасці.
Свораб Марыя Станіславаўна
Должность: Педагог-псіхолаг
Педагог-псіхолаг першай катэгорыі, вышэйшай адукацыі. Граматна, выконваючы правы дзіцяці, праводзіць псіхолага-педагагічную дыягностыку і ў далейшым будуе адукацыйны працэс, выкарыстоўваючы метады і прыёмы арганізацыі псіхолага-педагагічнага працэсу дзяцей дашкольнага ўзросту, пры пабудове адукацыйнага працэсу забяспечвае прынцып здароўезберажэння.