Дзяржаўная ўстанова «Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» звяртае Вашу ўвагу:
1. Калі Вы знаходзіцеся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і Ваш сярэднедушавы даход сям'і за 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту, па аб'ектыўных прычынах ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму (па стане на 01.05.2022 БПМ складае 311,15 руб.), Вы можаце звярнуцца за атрыманнем часовай матэрыяльнай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.
Памер дапамогі складае станоўчую рознасць паміж крытэрыем патрэбнасці і сярэднедушавым даходам сям'і (грамадзяніна). Прызначаецца на перыяд ад 1 да 6 месяцаў.
2. Калі Вы апынуліся па аб'ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, і Ваш сярэднедушавы даход сям'і складае не больш 1,5 велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, то Вы можаце звярнуцца за аднаразовай сацыяльнай дапамогай.
Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям'я, у суме, якая не перавышае 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму. Прызначаецца 1 раз на працягу каляндарнага года.
3. Калі Вы выхоўваеце дзіця да двух гадоў і сярэднедушавы даход сям'і ніжэй крытэрыю патрэбнасці, то Вы можаце звярнуцца за сацыяльнай дапамогай у выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
Прадастаўляецца на кожныя 6 месяцаў да дасягнення дзіцем узросту двух гадоў.
Па пытаннях аказання ДАСД звяртацца па тэлефонах: 61-10-25, 60-88-79.