Дзень настаўніка

04.10.2024
Віншаванні ў гонар прафесійнага свята

 Напярэдадні Дня настаўніка ў нашай установе  дашкольнай адукацыі сумесна са старшынёй прафсаюзнага камітэта было арганізавана ўрачыстае віншаванне ў гонар свята. На якое, па традыцыі, былі запрошаны ветэраны працы. Са сваімі словамі -  віншаваннямі выступілі загадчык дзіцячага сада Алена Віктараўна, з музычна - рытмічнымі кампазіцыямі "Восеньскія смайлікі" і "Вясёлка" -  выхаванцы дашкольнай установы. Таксама спяшаліся павіншаваць калектыў  знакамітыя артысты. Свята прайшло весела і энергічна.  Падаравала кожнаму педагогу і ветэрату працы шмат станоўчых эмоцыі і натхніла на далейшую вучэбную працу.

 Паважаныя педагогі, шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці ў жыцці, заставацца адданымі сваёй прафесіі і кожны дзень падымацца са сваімі выхаванцамі па лесвіцы ведаў.