Спартыўнае свята "Летняя велагонка"

04.06.2024
Выхаванцы старшай групы

Да выхаванцаў завітала Сімка з гульнямі і эстафетамі: "Прывітанне", "Хуткі веласіпед", "Па вузкай сцежцы", "Змейка", "Вясёлы клоун", "Пападзі ў цэль". Дзеці выконвалі размінку "Зебрык", "Уперад чатыры крокі", успомнілі правілы язды на веласіпедзе ў віктарыне "Забараняецца - дазваляецца",  паказалі і паведамілі пра састаўныя часткі веласіпеда. У канцы свята Сімка падарыла кожнаму ўдзельніку размалёўку з выявай веласіпеда і запрасіла праехаць вакол дзіцячага сада.