Изображение

     З мэтай рознабаковага развіцця дзяцей ад аднаго года да трох гадоў і аказання іх бацькам педагагічнай падтрымкі, дапамогі выхавання дзяцей ранняга ўзросту ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №24 г. Ліды" функцыянуе група кароткачасовага знаходжання "Мацярынская школа" на платнай аснове два разы на тыдзень з 10.00-12.00 (аўторак і пятніца). Кошт - 3,2 руб. за гадзіну.

      "Мацярынская школа" - гэта арганізацыйная форма педагагічнай падтрымкі дзяцей ад года да 3-х гадоў, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, і іх бацькоў.

      Мацярынская школа прызначана для:

  • дзяцей, бацькі якіх хацелі б пачаць адаптацыю дзіцяці да ўстановы дашкольнай адукацыі і калектыву;
  • бацькоў, якія хочуць навучыцца мець зносіны і гуляць са сваімі дзецьмі і развіваць іх здольнасці.

    Удзел бацькоў у занятках і гульнях з дзецьмі дазваляюць разнастаіць змест і формы іх узаемадзеяння. Умовы «Мацярынскай школы» пазітыўна ўплываюць на развіццё дзіцяці, чаму садзейнічаюць зносіны з аднагодкамі, разнастайнае прадметна-гульнявое асяроддзе.

   Развіваючыя заняткі па развіццю буйнай і дробнай маторыкі, пальчыкавая гімнастыка, развіццё маўлення, азнаямленне з навакольным, творчасць, рухомыя развіваючыя гульні дапамогуць дзецям будаваць адносіны і знаходзіць агульную мову са сваімі аднагодкамі і дарослымі.Запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 1 года да 3 гадоў, не ахопленыя дашкольнай адукацыяй.

    З Вашымі дзецьмі будуць працаваць:

  • выхавальнік дашкольнай адукацыі (Гумбар Марыя Адамаўна);
  • кіраўнік фізічнага выхавання (Дзедуль Людміла Рамуальдаўна);
  • педагог-псіхолаг (Свораб Марыя Станіславаўна);
  • настаўнік-дэфектолаг (Слесар Юлія Іванаўна);
  • музычны кіраўнік (Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна).

Па пытаннях звяртацца да адміністрацыі дзіцячага саду па тэлефоне: 65-26-97.

Для Вас, бацькі!

9091

Дакументы для залічэння

Парадак прыёму ў групу кароткачасовага знаходжання

Для залічэння неабходна:

1. Заява бацькоў аб залічэнні ў групу кароткачасовага знаходжання;

2. Дагавор з бацькамі аб аказанні платнай адукацыйнай паслугі;

3. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;

4. Накіраванне (тэрмін дзеяння накіравання складае 15 дзён з дня яго выдачы); выдаецца ў "Адным акне" Лідскага раённага выканаўчага камітэта"

 

Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефоне +375154 65-26-97, або кабінет "Загадчык" 1 паверх.

Ярашэвіч Алена Віктараўна, загадчык

Панядзелак - чацвер:
8.30-17.00, абед 13.00-13.30;
пятніца: 8.00-17.00, абед 13.00-14.00;

 

Вайткевіч Алена Віктараўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Панядзелак:
10.30-19.00, абед 13.30-14.00
Аўторак-чацвер:
8.30-17.00, абед 13.30-14.00
Пятніца:
7.00-15.30, абед 12.30-13.00
( 2 паверх, кабінет "Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці")