На Лідчыне стартуе акцыя "За бяспеку разам!"

15.04.2024
З 15.04.2024 па 01.05.2024 у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам"

Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанню паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы акцыі:

  • Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.
  • Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  • Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў (кватэр) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў.

Кожны жадаючы ў перыяд акцыі можа падаць заяўку на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладання або кватэры – арганізатары пакажуць на наяўныя недахопы і акажуць кансультатыўную дапамогу па іх ліквідацыі.

Запрашаем усіх жыхароў Лідчыны прыняць удзел у акцыі, каб зрабіць свой дом бяспечным!

ПРЫМАЙЦЕ ЎДЗЕЛ У АКЦЫІ І БУДЗЬЦЕ Ў БЯСПЕЦЫ!