Музычнае свята "Сустракаем Першамай"

30.04.2024
29-30 красавіка у дзіцячым садзе прайшлі музычныя святы, прысвечаныя "1 Мая - Свята вясны і працы"

Гэта свята ўсіх, хто працуе, свята людзей розных прафесій: выратавальнікаў, рабочых, настаўнікаў, пажарных, электрыкаў, урачоў, павароў і іншых. Напярэдадні свята, з мэтай фарміравання яркіх станоўчых эмоцыі і павагі да людзей розных прафесій, у нашай дашкольнай установе з выхаванцамі сярэдніх і старшых груп прайшлі музычныя святы "Сустракаем Першамай", якія пачаліся з выканання "Майскай песенькі",  "Свята Першамая". Да дзяцей завіталі Чабурашка і Коржык, якія пазнаёмілі з гісторыяй і традыцыямі свята.  Удзельнічалі  ў гульнях: "Пажарныя", "Прыгатуй піцу", "Электрыкі", "Добры доктар", "Збяры кветкі", "Пасартуй прадметы", "Пасей насенне морквы". Выконвалі музычна - рытмічныя кампазіцыі: "Вясёлы настрой", "Танец з шарамі", "Першамай", "Сонечныя праменьчыкі". Свята  скончылася святочным салютам з рознакаляровых шароў. Усе атрымалі выдатны настрой і адчувалі вялікую радасць мірнаму небу над галавой, цёпламу, майскаму сонейку і магчымасці мірна жыць і працаваць.