Скульптура Францыска Скарыны, найвялікшага гістарычнага дзеяча.
Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г. Полацку каля 1490 года атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце. Затым ступень доктара "лекарскіх навук" у Падуанскім універсітэце. Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У Беларусі Францыск Скарына лічыцца адным з найвялікшых гістарычных дзеячаў за ўсю яе гісторыю. У яго гонар названыя вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн.
Помнік Ф.Скарыну ў Лідзе адкрыты 25 ліпеня 1993 года ў дзень другой гадавіны Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Архітэктар - Рычард Груша, скульптар твора –Валяр'ян Янушкевіч.