У гарадскім скверы побач з будынкам выканаўчага камітэта размешчаны помнік воінам-інтэрнацыяналістам - "Жураўлі". Створаны па ініцыятыве Лідскага райвыканкама і гарадской арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Усталяваны 22 снежня 2007 года ў адзіным ансамблі з помнікам загінулым вызваліцелям горада Ліды ў гады Вялікай Айчыннай вайны і Вечным агнём. 607 лідчан ў розныя гады выконвалі інтэрнацыянальны доўг. Дзевяць з іх так і не вярнуліся на родную Лідскую зямлю.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі
Лідскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Дзіцячы сад № 24 г. Ліды"