Лідскі замак - замак у горадзе Ліда, пачалі будаваць у 1323 годзе па даручэнні князя Гедыміна. Замак быў збудаваны з бутавага каменю і чырвонай цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюма вуглавымі вежамі, быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, акружаным балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка.
У 1982 годзе зроблена поўная кансервацыя Лідскага замка. Затым два дзесяцігоддзі вяліся (з перапынкамі) рэстаўрацыйныя работы. Маштабная рэстаўрацыя замку праведзена ў 2010 г.
Замак стаў цэнтрам рыцарскіх фэстаў. Тут размешчана музейная экспазіцыя.