Збудаваны ў 1968 годзе на вул. Фабрычнай, у скверы каля Палаца культуры абутковай фабрыкі. Увекавечана памяць 32 рабочых і служачых, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Абеліск з бетону вышынёй 2 м., ступеністая аснова на тры маршу, бетонавую агароджу з 9 слупкоў. Увесь комплекс помніка ўпісаны ў пяціканцовую зорку, выкладзеную з бардзюрнага каменя. На пліце ўмантаваныя шчыт, аўтамат і каска.