Экскурсія ў Лідскі замак
19.11.2024Дзецям пашанцавала пабываць у паўночна - усходняй вежы на выставе "Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці". Захапляючай аказалася экспазіцыя ў пазднёва - заходняй вежы замка "Старонкі гісторыі. Ад XIV стагоддзя..." З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі па тэрыторыі замка і нават адчулі сябе рыцарамі і дамамі сярэднявечча. Пасля экскурсія прадоўжылася па вуліцах горада, дзе дзеці пазнаёміліся з іншымі славутасцямі нашай цудоўнай Ліды.