Фальклорнае свята "Саракі"

22.03.2024
Выхаванцы сярэдніх і старшых груп

Народныя абрады і звычаі - традыцыйныя мерапрыествы ў дзіцячым  садзе № 24 г. Ліды. Яны дапамагаюць дзіцяці зразумець унікальнасць свайго народа, даведацца аб гісторыі, палюбіць радзіму, адчуць яе значнасць у сваім жыцці. Каб хутчэй надышла доўгачаканая вясна і абудзілася зямля ад зімовага сну, далучыліся да святкавання "Саракоў" і выхаванцы. Да дзяцей у госці завітаў Бусел з жабкамі, Вясна. У цікавых народных гульнях: "Бусел і жабкі", "Беларускі ручнік", "Птушачкі прыляціце" выхаванцы  паказвалі сваю знаходлівасць і спрыт, спявалі вясеннія заклічкі, вадзілі  карагоды, чыталі вершы пра вясну, танцавалі музычна - рытмічныя кампазіцыі: "Вясна ідзе", "Танец птушак", "Жавароначкі прыляціце", "Вяснавое сонейка", будзілі мядзведзя і павесялілі яго "Вясеннім аркестрам". На прыканцы свята  дзеці змайстравалі птушак, каб потым павесіць іх на дрэва.