Гурток "Майстэрня цудаў"

адукацыйная паслуга па рэалізацыі праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (мастацкі профіль) адукацыйнай вобласці "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва"

Кіраўнікі: 

Педагог дадатковай адукацыі

без катэгорыі

Мякіш Таццяна Віктараўна,

Педагог дадатковай адукацыі

без катэгорыі

Альпяровіч Алена Пятроўна

Тэрмін правядзення:

верасень 2024 г. - май 2025 г.

Адзін раз у тыдзень

Час правядзення: аўторак

Кошт занятку: 3,1 руб.

 У працэсе авалодання прыёмамі работы з разнастайнымі матэрыяламі ў дзяцей развіваецца дробная мускулатура рукі, рухі якой набываюць упэўненасць, што спрыяе выкананню дакладна скаардынаваных рухаў пальцаў рук, неабходных пры падрыхтоўцы да пісьма, развіваецца вакамер, замацоўваецца ўменне парадкавага і колькаснага ліку. Пры занятках ткацтвам, дзіця становіцца больш ўседлівым, уважлівым, стараецца даводзіць распачатую працу да канца. А яшчэ развіваецца мастацкі густ, выхоўваецца працавітасць, беражлівыя адносіны да вынікаў сваёй працы і паважлівае стаўленне да працы іншых людзей. 

Прыклады дзіцячых  работ