Далучэння дзяцей да народнай творчасці праз азнаямленне з народнай цацкай

Арганізацыя работы па навучанні дзяцей творчаму працэсу i складанню апісальных апавяданняў па народных цацках

Пры знаёмстве з навакольным светам дзеці спрабуюць адлюстраваць свае уражанні ў розных відах дзейнасці, у тым ліку i ў лепцы, якая носіць пераўтваральны i стваральны характар. Даследчыкі (Р.Г. Казакова, Н.П. Сакуліна, Н.Б. Халезава, А.Я. Флёрына i інш.) сцвярджаюць, што ў дзіцячай лепцы ёсць актыўны мастацка-творчы пачатак, носьбітам i паказчыкам якога з'яўляецца выразны вобраз. Дзіця чароўную сілу мастацтва імкнецца выказаць ва ўласным «творчым прадукце» праз лепку. Пры гэтым яно раскрывае сябе, спасцігае ўласныя магчымасці.a_3

У працэсе самастойнай лепкі бсларускіх народных цацак дзеці маюць магчымасць рэалізаваць сваю творчасць i фантазію. Задача педагога ў дадзеным выпадку - прапанаваць найбольш даступныя сродкі i матэрыялы для дасягнення станоўчага выніку, а таксама нябачна падштурхнуць развіццё творчасці. Галоўным момантам тут будзе выступаць зацікаўленасць выхаванцаў. Дзiця, задаволенае атрыманым вынікам, імкнецца зноў i зноў праявіць сябе, паказаць свае здольнасці.

У працэсе стварэння самастойнага вобраза па матывах народнай цацкі дзеці стараюцца перадаваць яе характэрныя прыкметы, выразна, правільна адлюстроўваць яе аб'ёмную форму, дакладней выконваць прапорцыі, трывала змацоўваць часткі цацкі, выцягваць яе дробныя часткі з асноўнага кавалка гліны. Яны самастойна вызначаюць змест лепкі, перадаюць у працэсе стварэння вобраза правільную паставу, суадносіць па велічыне i форме асобных частак цела.

Неабходна адзначыць, што для выразнай лепкі цацак жывёл i птушак дзецям трэба ведаць ix звычкі, змяненні, якія адбываюцца ў паставе і форме частак тулава ў залежнасці ад руху. З гэтай нагоды ў працэсе назіранняў, разглядванне ілюстрацый педагог накіроўвае ўвагу дзяцей на тое, як выцягнуў пеўнік шыю і падняў галаву падчас спеваў, як выглядае галава ў курыцы, якая п’е ваду. Усе гэтыя веды павінны дапамагчы дзецям зрабіць вобраз выразным.

Для лепшага азнаямлення дзяцей з народнай цацкай праводзяцца дыдактычныя гульні: “Крама цацак”, (дзе дзіця адгадвае цацку па апісанні іншых дзяцей) або “Знайдзі беларускую народную цацку” (з мноства цацак, выстаўленых на стале, дзеці выбіраюць толькі тыя, якія патрэбныя для выставы).

У працэсе самастойнага стварэння вобраза беларускай народнай цацкі з гліны дзеці самі плануюць сваю працу, вызначаюць неабходныя спосабы лепкі. Педагог толькі назірае за працэсам лепкі і, калі трэба, задае выхаванцам пытанні, дае парады. Напрыклад, прапаноўвае успоміць, якой таўшчьні ногі ў коніка, падумаць, цi такой даўжыніш дзю- ба у пеўніка. Пытаннямі педагог накіроўвае дзяцей на правільную выяву характэрнай выразнай формы i дынамікі ствараемага вобраза. Напрыклад, ён звяртаецца да дзіцяці i прапануе: «Прыпомні, як выглядае ў пеўніка шыя i галава, калі ён спявае?» Задача педагога - зразумець задуму дзіцяці i дапамагчы яму, калі гэта неабходна, у яе ажыццяўленнi. Важна, каб дзеці з мноства магчымых спосабаў лепкі навучыліся выбіраць найбольш эфектыўны, які дазволіць стварыць выразны вобраз. Так, баранчыка або коніка можна вылепіць з цэлага кавалка гліны спосабам выцягвання або з асобных частак. Лепка з асобных частак больш працяглая i ў вьніку дзіцячага выканання дае ў асноўным статычны вобраз, а лепка з цэлага кавалка дае магчымасць адразу намеціць асноўныя дэталі, усталяваць ix у патрэбным становішчы. Цяжкасць выцягвання формы з цэлага кавалка для дзіцяці заключаецца ў тым, што трэба на вока вызначыць колькасць гліны для той цi іншай часткі.

Для творчага ўвасаблення вобраза ў лепцы педагог напярэдадні чытае дзецям цікавыя апавяданні, казкі, вершы, у якіх ярка раскрываецца той ці іншы вобраз. Часам выкарыстоўваюцца загадкі, але трэба так падабраць тэксты, каб апісанне прадмета больш тычылася пера- лічэння частак, формы, памераў, дзеянняў.

Kaлі лепка калекгыўная, то дзяцей падзяляюць на групы i кожнай даецца заданне. У канцы заняткаў усе абмяркоўваюць вылепленыя фігуркі, параўноўваюць ix з тымі, якія калісь недзе бачылі.

У працэсе арганізацыі заняткаў па самастойнай лепцы народных цацак дзецімі педагог удзяляе ўвагу стварэнню творчай атмасферы i матывацыі дзяцей да самастойнай працы.

Падчас лепкі педагог звяртае ўвагу дзяцей на беларускія народныя цацкі, вырабленыя народнымі майстрамі; прапаноўвае выхаванцам самастойна вылепіць цацкі з гліны; просішь падказаць, якімі спосабамі лепш вылепіць з гліны коціка, птушку, баранчыка i інш. Kaлі трэба, педагог дае параду ў дачыненні да ўстаноўкі фігуры, выявы формы, прапорцый.

Лепка цацак-свiстулек. Дэманстрацыя цацак-свістулек. Размова. Разглядванне ў форме гульні. Алгарытм выканання свістулек. Ужыванне алгарытму ў ленцы цацак-свiстулек: птушачка, сава i г.д. Самастойная праца. Аналіз выкананых работ.

Лепка птушак. Гутарка-паказ (размова пра вырабы). Дэманстрацыя ілюстрацый народных цацак беларускіх майстроў. Асаблівасці лепкі. Алгарытм выканання птушак. Самастойная распрацоўка эскіза для лепкі птушкі. Лепка птушкі рознага выразнага вобраза. Упрыгожванне птушкі адмысловымі дэталямі на галаве, шыя, крылах, спіне. Самастойная праца. Выстава-конкурс.

Лепка цацак у народным стылі. Гутарка аб народных промыслах. Самастойная распрацоўка эскізаў цацак у народным стылі. Лепка цацак у стылі беларускіх майстроў. Стварэнне ўласных цацак, праяўленне творчасці. Выстава народных цацак. Самастойная праца. Аналіз выставачных работ.

Творчы этап прадугледжвае таксама навучанне дзяцей складанню апісальных апавяданняў пра народную цацку. Методыка развмцця aпісальнага маўлення дзяцей старшага дашкольнага ўзросту з дапамогай беларускай народнай цацкі ўключае тры ўзаемазвязаныя этапы: кагнітыўна-інфармацыйны, сітуацыйна-творчы, праектыўна-творчы (С. Ласунова).

Маўленчая дзейнасць выхаванцаў старшай групы на кагнітыўна-інфармацыйным этапе прадугледжвае ўзбагачэнне i ўдакладненне ведаў пра беларускую народную цацку, навучанне такім разнавіднасцям апісання, як апісанне-каментаванне, апісанне-канатацыя, апісанне- мадэляванне, апісанне-ілюстраванне.

На сітуацыйна-творчым i праектыўна-творчьм этапах методыкі адбываецца навучанне дзяцей такім разнавіднасцям апісання, як апісанне-камбінаванне, апісанне-варыяцыя і апісанне – праектаванне. Пры гэтым новы вобраз цацкі ствараецца шляхам далейшага пе- раўтварэння ўжо набытага дзіцём вопыту знаёмства з народнай цацкай i народнай творчасцю ў цэлым.

Пэўную эфектыўнасць развіцця апісальнага маўлення дзяцей надае сістэма «кадзіравання» тэкстаў-апісанняў у выглядзе шэрагу задач, пададзеных у пэўнай паслядоўнасці.

Так, у працэсе работы па фарміраванні творчых разнавіднасцей aпісальных тэкстаў пачатковы этап «каднроўка» апавядання-апісання - мае на мэце вызначэнне дзіцём-апавядальнікам на аснове ўласных эмацыйных уражанняў уяўнага вобраза той або іншай цацкі.

Наступны этап «кадзіроўкі» зместу апісальна-творчага апавядання дзіцяці абумоўліваецца разважаннямі над «дзеяннямі» цацкі i ix паслядоўнасцю, тымі пераменамі цацкі-выявы, якія адбываліся з ёю ў часе i прасторы. У дзяцей развіваюцца ўменні групаваць тэматычныя эле­менты такога «кадзіравання» у мікратэме i ствараць адпаведную мадальнасць апісання.

Напрыклад, «Сустрэча» (Якую народную цацку вы магдлі б сустрэць на пляцоўцы? ... на сонечнай палянцы?), «Падарожжа» (Цапка падарожнічае. Якая яна?), «Падарожжа разам з цацкай» (Разам з якой цацкай вы хацелі б адправіцца ў падарожжа?), «Падарунак» (Цацка ў падарунак. Якую народную цацку вы падарылі б ...?), «Падарунак для цацкі» (Які б падарунак снадабаўся цаццы «Баранчык» («Лялька»)? Чаму? Апішыце такія цацкі.) i да т.п.

У даленейшай рабоце развіваецца ўменне дзяцей сумяшчаць магчымыя мікратэмы апісання з сучасным уяўленнем аб ролі i месцы народнай цацкі ў культуры i побыце. На гэтым этапе вырашаюцца наступныя задачы: павелічэнне аб'ёму апісальнага апавядання, колькасці ў iм складаназалежных i складаназлучаных канструкцый, слоўнікавай разнастайнасці.

Такім чынам, можна вылучыць наступныя этапы паслядоўнага фарміравання навыкаў апісальнага звязнага маўлення ў дзяцей на падставе народных цацак:

  • узбагачэнне, дапаўненне i удакладненне ведаў дзяцей пра беларускую народную цацку;
  • рэпрадуктыўнае апісанне (апісанне-каментаванне), якое прадугледжвае адлюстраванне задумы;
  • мастацка-рэпрадуктыўнае anicaнне (апісанне-канатацыя), якое прадугледжвае мастацкую інтэрпрэтацыю аўтарскай задумы;
  • індывідуалізавана-інтэрпрэтаванае aпісанне, змест якога складаюць aпісаннi, абумоўленыя ўнутранымі прычынамі, што характарызуюць індывідуальнасць дзіцяці-апавядальніка (апісанне-мадэляванне);
  • інтэрпрэтаванае мастацкае апісанне, у якім дзіця раскрывае патэнцыяльныя магчымасці сваей індывідуальнасці сродкамі пабудовы ў мастацкай інтэрпрэтацыі мадэляў унутраных мэт уласнай асобы (апісанне-ілюстраванне);
  • творчыя разнавіднасці апісання, у якіх новы мастацкі вобраз ствараецца шляхам сінтэзавання або пасуповым назапашваннем новых элементаў, пашырэннем сюжета цацкі (апісанне-камбінаванне);
  • творчыя разнавіднасці апісальна-маўленчай дзейнасці, у якіх но­вы мастацкі вобраз цацкі фарміруецца як мадыфікацыя цац-папярэдніка, цацкі-ўзору (апісанне-варыяцыя);
  • праектаванне ўяўленага вобраза сродкамі аб'ектывацыі эмацыйных уражанняў у эмацыйныя вобразы з настунным навучаннем вербалізацыі мадэляў эмацыйных паказаў у выглядзе тэкстаў-апісанняў (апісання-праектавання).

У шэрагу педагагічных умоў эфектыўнага фарміравання ў дзяцей умення складаць апісальныя апавяданні пра беларускую народную цацку можна назваць:

  • yлік эмацыягеннага патэнцыялу беларускай народнай цацкі;
  • рознабаковыя веды дзяцей пра беларускую народную цацку;
  • максімальны улік асобасных характарыстык выхаванцаў пры размеркаванні апісальна-прадукцыйных i апісальна-творчых задач;
  • актыўную пазнавальна-творчую накіраванасць любых відаў маўленча-апісальнай працы з народнай цацкай.

Дзейсным сродкам навучання дзяцей мастацкаму ўспрыманню з'яўляецца наведванне мастацкіх музеяў i выстаў твораў мастацтва, да якіх належыць i народная цацка.

Эфектыўнасць наведвання музея ці выставы шмат у чым залежыць ад падрыхтоўчага i заключнага этапаў працы. Падрыхтоўчы этап прызначаны падрыхтаваць дзяцей да візуальнага ўспрымання экспанатаў музея. 3 гэтай мэтай праводзіцца папярэдняя гутарка, падчас якой педагог пытаецца ў дзяцей, яккія народныя цацкі тыя ведаюць, з якімі любяць гуляць, нагадвае, ім i як вырабляюцца цацкі Заключны этап, які можа быць арганізаваны непасрэдна ў музеі або пазней у групе, дазволіць замацаваць вынікі экскурсіі з наступным прымяненнем но­вых ведаў, уражанняў, звестак у разнастайнай i творчай дзейнасці. На заключным этапе экскурсіі карысныя такія віды творчай дзейнасці, як складанне вусных апавяданняў («Што я бачыў у музеі, «Мае уражанне ад экскурсіі», «Аб чым я даведаўся»), маляванне цацак па памяці з ужываннем папярэдніх замалёвак, правядзенне ролевых гульняў, выстава дзіцячых работ («У музie народнай цацкі”, «Экспазіцыя беларускай народнай цацкі, створанай нашымі рукамі»).

Такія выставы прыносяць радасць i малым, i бацькам. Кожная выстава гэта магчымасць не талькі паглядзець нешта новае, палюбавацца прыгожым, але i наладзіць сумесную дзейнасць педагогаў i бацькоў. Бацькі з задавальненнем удзельнічаюць у падрыхтоўцы выставы: прапануюць тэмы, прыносяць экспанаты, дапамагаюць у афармленні стэндаў.

Мэтазгодна выставы народных цацак размяшчаць у спецыяльна адведзеным памяшканні або кутку групавога пакою. Расстаўляць экспанаты выставы можна ў сюжэтнай кампазіцыі, што будзе прывабліваць дзяцей. На выставе могуць быць прадстаўлены розныя групы цацак.

Выстава па тэму «Народная цацка» мае на мэце развіццё ў дзяцей (i дарослых наведвальнікаў) эстэтычнага ўспрымання народнага мастацтва, фарміраванне разумення таго, што народныя майстры з'яўляюцца носьбітамі традыцый мастацкага светаўспрымання народа, захавальнікамі яго густу; выхаванне любві i ашчадных адносін да народнай цацкі, пачуцця ўдзячнасці да яе стваральнікаў.

У ходзе падрыхтоўцы да выставы для педагогаў праводзяцца кансультацыі накшталт: «Народная цацка i дыдактычная гульня», «Выкарыстанне народнай цацкі ў выяўленчай дзейнасці дзяцей», «Выкарыстанне народнай цацкі у развіцці маўлення дзяцей». Магчымы сумесны выраб пано з гліны або саломы па матывах народных цацак для выкарыстання ў інтэр'еры дзіцячага сада.

Што да бацькоў, то не ўсе яны гатовы да супрацоўніцтва, але галоўнае, каб яны праявілі зацікаўленасць у эстэтычным развіцці свайго дзіцяці. Для бацькоў перад выставай мэтазгодна правесці семінар- практыкум «Народная цацка з гліны», у ходзе якога бацькі сумесна з дзсцьмі могуць вылепіць цацкі з гліны (або іншых пластычных матэрыялаў) i размаляваць ix. На семінары можна паказаць адпаведныя відэафільмы («Скарбніца народнага мастацтва», «Народная цац­ка» i інш.).

Пасля заканчэння выставы неабходна падзякаваць тым бацькам, якія прынялі ўдзел у яе стварэнні (уручыць дыпломы на бацькоўскім сходе, вывесіць прыгажа аформленую падзяку на віным месцы i да т.п.).

Наладжваючы выставу, трэба памятаць пра галоўнае - сапрауднасць народных цацак. Па назначэнні навукоўцаў, недапушчальна выстаўляць у якасці экспанатаў работы педагогаў, зробленыя «пад на­родныя», па матывах народных цацак. Належыць адбіраць матэрыялы, якія вам падабаюцца. Толькі ў гэтым выпадку вы зможаце расказаць пра ix з любоую i будзеце мець права разлічваць на тoe, што паўплывалі сваімі  эмоцыямі на дзяцей.

Народная цацка - адна з многіх складальнікаў духоўнага жыцця на­рода. Педагог павінен у даступнай для дзяцей форме расказаць пра гісторыю i этнаграфію. Беларусі каб дзіця магло ўявіць асяроддзе, у якім нарадзілася цацка, зразумець думкі i пачуцці яе стваральнікаў, спацігнуць сэнс, які жыве ў вобразе цацкі. Тэматыка народнай цацкі ідзе ад выяўлення рэальнага жыцця, прыроды жывельнага і расліннага свету. Цацкі могуць расказаць пра хатнія справы чалавека, пра ста- ражытныя паданні, народныя гулянні, вяселлі. Сучасныя народныя цацкі наполнены новым жыццёвым зместам, майстры-мастакі не капіруюць старыя цацкі, а ствараюць новыя, захоўваючы традыцыі у перадачы формаў i асаблівасцей poспіcy.

Падрыхтоўка да выставы ўключае розныя віды дзіцячай дзейнасці.

Акрамя заняткаў інфармацыйнай накіраванасці (прагляд відэафільмаў па тэме і  расказы педагога) дзеці займаюцца прадукцыйнай дзейнасцю: лепяць i размалёўваюць уласныя цацкі з гліны, расфарбоўваюць плоскія сілуэты з паперы, выкарыстоўваючы характэрныя арнаменты.

Педагогі наладжваюць гульні з цацкамі якія рухаюцца (каталкі, «механічныя» цацкі і інш.), праводзяць дыдактычныя гульні (напрыклад, «Складзі ўзор» з выкарыстаннем элементаў poспісу цацкі).

Народныя цацкі ўжываюць у тэатралізаваных гульнях, а свістулькі - пры выкананні некаторых твораў дзіцячага музычнага аркестра.

Перад наведваннем выставы дзеці разам з педагогам разглядваюць цацкі, што выстаўлены на палічках, у групе.

Затым педагог праводзіць дзяцей па выставе i дае iм магчымасць самастойна знаёміцца з экспанатамі. Пасля пытаецца, шго iм больш за ўсё спадабалася, цікавіца, што ведаюць дзеці пра матэрыял, з якога зроблены цацкі. Просіць паказаць гліняныя цацкі, драўляныя, саламяныя, анучныя i іншi. Пытаецца, ці ведаюць дзеці, як называецца тая цi іншая цацка i чаму.

Педагог расказвае, што цацкі з'явіліся вельмі даўно, як тoлькi людзі навучыліся рабіць посуд з гліны, шыць адзенне, будаваць жыллё. У цацках людзі адлюстроўвалі тое, што было для ix важна: расліны, жывёл, сонейка. Спачатку такія цацкі, як бразготкі, cвістулькi, служылі для абароны ад злых духаў. Людзі верылі што калі пабразгатаць або пасвісцець, то можно адагнаць злых духаў, a такімі цацкамі, як баранчык, конiк, прыцягнуць духаў добрых, якія дапамогуць атрымаць багаты ўраджай.

Педагог знаёміць выхаванцаў з цацкамі лялькамі, што асабліва вабяць дзяўчынак. Паказвае «Крупенічку», «Дзесяціручку», «Кувадку», «Золінік» i інш. Расказвае, якую, па меркаванні нашых продкаў, магічную сілу мела кожная з лялек. Нагадвае, што дзеці самі рабілі ляльку- скруташ.

Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам. Для педагогаў

устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання :

з электрон. Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.

Выкарыстанне народнай цацкі ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі праз рэалізацыю адукацыйнай вобласці “Мастацтва” (мастацкая дзейнасць, мастацкая літаратура) вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі

lyalki_x_9afef4dfПрацэс азнаямлення выхаванцаў з народнай цацкай пачынаецца з падрыхтоўчага этапу. Знаёмства дзяцей з фальклорнымі творамі і народнымі цацкамі (або іх малюнкавымі вобразамі адбываецца падчас як рзгламентаванай (занят па выяўленчым мастацтве), так i нерэгламентаванай (зносіны, мастацкая дзейнасць) дзейнасць у адукацыйнай вобласці «Мастацтва».

3 гэтай нагоды ўвазе педагогаў прапаноўваецца этнаграфічная iнфармацыя для зносін з дзецьмі (звесткі пра мастацкія вобразы жывёл, звяроў, казачных i міфічных icxoт, што адлюстраваны ў фальклорных творах) i розныя варыянты apraнізацыі  мастацкай дзейнасці па азнаямленні выхаванцаў з фальклорнымі творамі i народнымі цацкамі або ix малюнкавымі вобразамі.

Певень

Певень - свойская птушка, вельмі патрэбная на сядзібе, адна з самых знакавых icтот у беларускім фальклоры. Певень з'яўляецца сімвалам шчасця, сонца, жыццёвай сілы, урадлівасці захавальнікам хатняга агню i дабрабыту. Як i сонца, ён «адлічвае час», вітае ўзыход нябеснага свяціла i таму лiчыццa галасістым вестуном святла. Загадка «Не кароль, а ў кароне, не гусар, а пры шпорах, гадзініка не мае, а час знае», складзеная народам пра пеўніка, вызначае яго характэрный рысы.

Певень цесна звязаны з культам хатняга духу. Да гэтага часу бытуе звычай у новую хату першым запусціць пеуўніка, каб ён прагнаў нечысць i прынёс шчасце. Па яго паводзінах можна было даведацца пра будучае жыццё - калі заспявае, значыць, у новай хаце зажывецца весела.

Калі певень праспявае на варотах цi веснічках, то трэба чакаць госця. А па напрамку пеўневай галавы можна вызначыць той бок, адкуль прыкладна ён з'явіцца.

Пра пеўніка распавядаецца ў калыханках i забаўлянках («Ходзіць певень па капусце», «Ку-ка-рэ-ку, певунок»), вершах («Храбры певень» Я.Коласа),  народных казак (“Зайкава хатка”, “Як курачка пеўніка ратавала», «Коцік, пеўнік i лісіца» i інш.).

Другая малодшая група

Знаёмства з цацкай «Пеўнік»

Мэта: пазнаёміць з цацкай «Пеўнік»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне цацкі з дзіцём («пазнаёміць» пеўніка з кожным малым); даць магчымасць yciм дзецям пагуляць з цацкай, падтрымаць ix жаданне падаць голас так, як гэта робіць пеўнік.

Матэрыял: народная i прамысловая цацкі «Пеўнік», малюнкавы вобраз «Певень-певунок» (слайд) .

Ход занятку

Педагог (паказвае народную цацку). Паглядзіце, дзеткі. Гэта цацка «Пеўнік», зробленая народным майстрам. Пеунік вітаецца з вамі «Добры дзень! Ку-ка-рэ-ку». Павітайціся з пеўнікам. Уранку пеўнік прачынаецца i будзіць курачак i маленькіх дзетак. Паслухайце калыханку пра пеўніка. (Спявае калыханку П. Місцюка «Пеўнік».)

Люлі, люлі, люлі,

Курачкі паснулі,

Толью пеўніку не спіцца:

Ранак ён праспаць баіцца.

А вось гэгу цацку (паказвае промысловую цацку або малюнкавы вобраз «Певень-певунок» слайд) купілі ў краме. Паглядзіце на пеўніка: грабеньчык i бародка у яго чырвоныя. Крыльцы i хвосцік рознакаляровыя-  белыя, чырвоныя, зялёныя. На шыйцы прыгожы ўзорны каляровы абадок. Пеўнік спявае сваю песеньку. Давайце  заспяваем песеньку разам з пеўнікам.

Педагог прапаноўвае кожнаму дзіцяцм патрымаць пеўніка ў руках i праспяваць песеньку разам з iм.

Гульня-забава “Гуляем з пеўнікам у хованкі”

Мэта: выклікаць цікавасць дзяцей да гульні з дарослым i дапа- магчы засвоіць дзеянні з цацкамі пачаць фарміраваць у дзяцей уменне прымаць уяўляемую сітуацыю i авалодваць першымі гульнявымі дзеяннямі, якія адлюстроўваюць фрагмент добра вядомай ім жыццёвай сітуацыі.

 Матэрыял: народная цацка “Пеўнік”.

Ход гульні

Педагог. Паслухайце, хто гэта вас кліча: «Ку-ка-рэ-ку!» (Адказы дзяцей.)

Так, гэта пеўнік. (Паказвае народную цацку.) Ён запрашае вас пагуляць у хованкі. Пеўнік будзе хавацца, а вы будзеце шукаць i называць месца, дзе ён схаваўся. Каб вам было лягчэй, пеўнік, калі вы да яго будзеце набліжацца, заспявае. Вось так: «Ку-ка-рэ-ку».

Сярэдняя група

Расказванне калыханкі

«Ходзіць певень па капусце»

Мэта: наладзіць з дзецьмі эмацыйна-станоўчы кантакт, узбагаціць уяўленнямі i выклікаць цікавасць да разглядвання цацкі пазнаёмщь з пабудовай цацкі, звярнуць увагу на яе колер; пракгыкаваць малых у спяванні калыханкі.

Матэрыял: народная цацка «Пеўнік».

Ход занятку

Педагог. Паглядзіце, хто да нас прыйшоў. (Паказвае народную цацку.) Так, гэта певень-певунок, чырвоненькі грабянёк. Паслухайце пpa яго калыханку «Ходзіць певень па капусце».

Ходзіць певень па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Усім дзецям прадаваў,

А Ганульцы дарма даў.

Што расказваецца ў калыханцы пра пеўніка? Цi спадабалася вам ка- лыханка? Паслухайце, я раскажу яе яшчэ раз. Хто з вас хоча раскачаць пра ncyiiiKa, як ён рачдае малым дзеткам сон?

Вазьміце пеўніка ў рукі i раскажыце, як ён ходзіць па капусце i носіць сон у белай хусце. Усім дзецям прадаваў, а Ганульцы дарма даў. (Адказы дзяцей.)

А цяпер давайце раскажам iнакш, пеўнік будзе даваць сон не Ганульцы, а кожнаму з вас.

Ходзіць певень па капусце,

I носіць сон у белай хусце.

Усім дзецям прадаваў,

А Аленцы (Aлeciкy, Юльцы i г.д.) дарма даў.

Расказванне верша Я. Коласа

«Храбры певень»

Мэта: развіваць у дзяцей уменине разумець змест вершаванага тэксту, адчуваць рытм вершаваных радкоў; падтрвмліваць у выхаванцаў жаданне самастойна выразна расказваць верш на памяць.

Матэр’ял: прамысловая цацка «Пеўнік», малюнкавыя вобразы «Певень-певунок», «Певень» (слайды).

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто тэта голас падае? Так, пеўнік. А вось i ён. (Паказвае прамысловую цацку або малюнкавыя вобразы -слайды.) Апішыце пеўніка: які ён? (У пеўніка чырвоны грабеньчык, чырвоная бародка, прыгожы рознакаляровы хвост i крылы.) Паслухайце верш «Храбры певень», які напісаў Якуб Колас.

Па надворку певень ходзщь,

За сабою куры водзщь

I крычыць:

-Сюды! Сюды!

Як кіўне ён галавою,

Сыплюць куры чарадою –

Як адна бягуць туды.

A калі хто кур пужае,

Певень грозна загукае:

-Хто такі там? Хто такі?

Што расказваецца ў вершы пра пеўня з птушынага двара? Так, ён ходзіць па надворку i водзіць за сабой курачак. А калі знойдзе зерне, то крычыць: «Сюды! Сюды!» Раскажыце словамі з верша, што робяць курачкі, калi пеўнік кіўне iMм галавою? А калі хто кур пужае, то што робщь пеўнік? Раскажыце пра гэта словамі з верша. Чаму верш называецца «Храбры певень»? (Адказы дзяцей.)

Паслухайце верш яшчэ раз, будзем вучыць яго на памяць. Давайце раскажам верш разам. Я буду расказваць верш цалкам, а вы - толькі словы пеўнікa. (Пры гэтым дзіця можа трымаць прамысловую цацку пеўніка ў руках.) А цяпер паспрабуйце расказаць вершык пра пеўніка самастойна.

Курачка

Курачка ўвасабляе сабой сілу зямлі i урадлівасць. Дзеці ўпершыню знаёмяцца з вобразам курачкі, калі ім расказваюць забаўлянку «А курачка-рабушачка» i гойдаюць на назе. Больш падрабязна гэты вобраз паўстае перад імі ў казцы «Курачка-рабка». Вобраз курачкі звязаны ў дзщяці з клапатлівасцю i працай (казка «Пшанічны каласок»). Маленькае дзщя само спрабуе падаць голас, як гэта робіць курачка, пры разглядванні яе малюнкавага вобраза ці пры гульні з прамысловай цацкай.

Пра курачку распавядаецца ў забаўлянках («А курачка-рабушачка»), народных казках («Курачка-рабка», «Пшанічны каласок», «Як курачка пеўніка ратавала»), вершах («Кураняты» A. Лойм i інш.).

Другая малодшая група

Знаёмства з цацкай «Курачка»

Мэта: пазнаёміць з цацкай «Курачка»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне цацкі з дзіцём («пазнаёміць» курачку с кожным малым); даць магчымасць кожнаму дзщяці расказаць пра курачку.

Матэрыял: прамысловая цацка «Курачка», малюнкавыя вобразы «Курачка-рабушачка», «Курачка-сакатушачка» (слайды).

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто там голас падае? Так, гэта курачка. А вось i яна. (Паказвае прамысловую цацку або малюнкавыя вобразы — слайды.) Як выглядае курачка? Якога колеру ў яе грабеньчык i бародка? Якога колеру ў курачкі крыльцы i хвосцік? (Крыльцы ў курачкі ў прыгожаны пёркамі жоўтага колеру, яны рабенькія, таму мы i называем яе «курачка-рабушачка».) Паслухайце забаўлянку пра курачку. (Расказвае забаўлянку «А курачка-рабушэчка».)

А курачка-рабушэчка!

Пазыч жа мне грабушэчка!

Гута-та, гута-та!

Не пазычу, не прадам!

Прыйдзі ка мне - дарма дам!

Гута-та! Гута-та!

Вось наша курачка. (Наладжвае гутарку пра выгляд курачкі.) Вам падабаецца грабеньчык у курачкі? Якога ён колеру? Давайце разам раскажам забаўлянку пра курачку. Спачатку я раскажу пра курачку разам з Марынкай. Вазьмі курачку у pyкi. Я буду прасіць у курачкі грабеньчык. А ты будзеш адказваць так, як адказвае ў забаўлянцы курачка.

Педагог чытае пачатак верша, адказ курачкі прапаноўвае выказаць дзщяці (называе імя).

Так забаўлянка расказваецца з усімі дзецьмі групы.

Расказванне казкі «Курачка-рабка»

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць цацку або малюнкавы вобраз з мэтай канцэнтрацыі yвагі дзяцей; спрыяць разуменню мауўлення дарослага з апорай на нагляднасць; працягваць ствараць сітуацыю асобасна-арыентаванага ўзаемадзеяння цацкі з кожным дзіцём; развіваць навыкі дыялагічнага маўлення у працэсе драматызацыі асобных урыуўкаў казкі.

Матэрыял: цацкі «Курачка», «Дзед», «Бабка», малюнкавы вобраз «Курачка-рабушачка» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказвае цацкі i прапануе дзецям назваць ix). Хто гэта? (Адказы дзяцей.) Як выглядае курачка? (Паказвае слайд.) Якога колеру у яе грабеньчык i бародка? Якога колеру у курачкі крыльцы i хвосцік? (Крыльцы у курачкі ўпрыгожаны перышкамі жоўтага колеру, яны рабенькія, таму мы i называем яе «курачка-рабка».) А цяпер паслухайце казку пра дзеда, бабку i курачку-рабку.

Педагог расказвае казку «Курачка-рабка». Затым пытаецца ў дзяцей, што расказваецца ў казцы пра курачку-рабку. Далей дзецям прананоуўваецца самастойна расказаць казку.

Расказванне забаўлянкі «Ку-ка-рэ-ку, певунок»

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклорных твораў; выкарыстоўваць цацку з мэтай канцэнтрацыі ўвагі выхаванцаў; спрыяць разумениню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць; працягваць ствараць сітуацыю асобасна-арыентаванага ўзаемадзеяння цацкі з кожным дзіцём.

Матэрыял: прамысловыя i народныя цацкі «Пеўнік» i «Курачка», малюнкавыя вобразы «Певень-певунок» i «Курачка-рабушачка» (слайды).

Ход занятку

Педагог (паказвае народную цацку «Пеўнік»). Хто гэта? Як вы здагадаліся, што гэта пеўнік? (Адказы дзяцей.)

Апішыце пеўніка, раскажыце, якія ў яго грабеньчык, пёркі, хвосцік. (Звяртае ўвагу дзяцей на малюнкавы вобраз пеўніка - слайд.) Пакажыце, як певунок голас падае? (Ку-ка-рэ-ку.)

Певунок весела спявае сваю песеньку для курачкі-рабушачкі.

Хто гэта? (Паказвае народную цацку «Курачка».) Як курачка голас падае? (Адказы дзяцей.)

Апішыцс курачку, раскажыце, якія ў яе грабеньчык, пёркі, хвосцік. (Звяртае увагу дзяцей на малюнкавы вобраз курачкі - слайд.)

А цяпер паслухайце забаўлянку «Ку-ка-рэ-ку, певунок». (Паказвае народныя цацкі «Курачка» i «Пеўнік».)

Ку-ка-рэ-ку, певунок,

Залацененчкі чубок,

Пад паветачку пайшоў,

Курку-рабку там знайшоў.

Пачаў курку пытаць.

Цi умее чытаць.

- Не чытаю, не пішу,

Толькі яйкі нясу,

Штодзень дзецям нашу

Аж па цэламу кашу.

Педагог прапаноўвае праслухаць забаўлянку яшчэ раз.

Коцік

Вобраз ката ў казачным фальклоры беларусаў мае станоўчую характарыстыку. Кот выступас як хітрая, кемлівая жывёла, блізкая да чалавека, верная свайму гаспадару, здольная яму дапамагчы. Той, хто забіваў яе, ніколі нi ў чым шчасця не меў. Кот, як i певень, цесна звязаны з культам хатняга духу. Перад тым як перайсці ў новую хату, туды заносілi і саджалі на ноч ката i пеўня.

Лічылася, што менавіта кот мог падарыць немаўляці моцны i добры сон. Нездарма ў народзе казалі «спяваць ката», гэта азначала спяваць калыханку.

Пра ката распавядаецца ў забаўлянках («А ты, коцінька-каток», «Апсік, апсік, каточак», «А ты, каток шэры», «Не хадзі, коцік», «Ходзіць коцік па палях», «кіска»), вершах («Коця i Каця» В. Bіткі, «Адмapoзіў лапкі I. Муравейкі, «Коцік-варкоцік» Н. Галіноўскай, «Коцік» Я. Журбы), народных казках («Коцік Петрык i мышка», «Koцік, пеўнік i лісіца», «Каток - залаты лабок» i iнш.).

Айчынныя i замежныя пісьменнікі стваралі шматгранны вобраз ката, падрабязна aпісалі яго паводзіны i характар.

Другая малодшая трупа

Знаёмства з малюнкавым вобразам «Каток - залаты лабок»

Мэта: пазнаёміць выхаванцаў з малюнкавым вобразам «Каток - залаты лабок»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўспрыманне мастацкага вобраза катка, падтрымаць жаданне дзяцей паспяваць так, як гэта робіць коцік.

Матэрыял: прамысловая цацка «Коцік», малюнкавы вобраз «Каток - залаты лабок» (слайд).

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто гэта голас падае? Так, гэта каток. (Паказвае промысловую цацку або малюнкавы вобраз ката - слайд.) Вось наш коцік. Апішыце коціка, раскажыце, які ў яго хвост, якая ў яго поўсць. Так, хвост у коціка - пушысты, поўсць залацістая. А лабочак у катка залаты. Каточак спявае сваю песеньку. Яму падабаецца ў вас. Давайце заспяваем песеньку разам з коцікам. Вазьміце коціка у pyкi i праспявайце разам з iм яго песеньку: «Мур-мур-мур».

Паслухайце забаўлянку пра коціка. (Паказвае слайд i расказвае забаўлянку «Пайшоў коцік на таржок».)

Пайшоў коцiк на таржок,

Купіў Юрку піражок,

Пайшоу коцік на вулку,

Kупіў Юрку булку.

Пайшоў коцік рэпку рваць.

Юрку трэба крэпка спаць.

Давайце раскажам разам гэтую забаўлянку пра коціка i кожнага з вас (пра коціка i Алесіка, пра коціка i Волечку i г.д.). Я буду расказваць пра тое, дзе быў конік, а кожны з вас пра тое, што ён для вас paбіў.

Пайшоў коцiк на таржок,

Купіў Глебу піражок,

Пайшоу коцік на вулку,

Kупіў Глебу булку.

Пайшоў коцік рэпку рваць.

Юрку трэба крэпка спаць.

Знаёмства з малюнкавым вобразам

«Коцік-варкоцік» i расказванне забаўлянкі

«Коцік прачынаецца»

Мэта: пазнаёміць дзяцей з малюнкавым вобразам «Коцік-варкоцік», падтрымаць ix жаданне падаць голас так, як гэта робіць коцік; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўспрыманне малюнкавага вобраза.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказваe малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» слайд). Xто гэта? Як вы здагадаліся, што гэта коцік? Hi спадабаўся вам коцік? Апішыце коціка, раскажыце, якога колеру ў яго поўсць, вочкі; якія ў яго вушкі, хвосцік, лапкі- царапкі.  Пакажыце, як ён прачынаецца i лапкай вымываецца. Заспявайце ціха песеньку коціка: «Мур-мур-мур».

Паслухайце, як расказваецца пра коціка ў вершыку. (Паказвае малюнкавы вобраз коціка i расказвае забаўлянку «Коцік прачынаецца» А. Мясткіўскага; пераклад з украінскай мовы У. Паўлава.)

Коцік прачынаецца –

Лапкамі вымываецца.

Кветка прачынаецца –

Pocaмi вымываецца.

Ну а мы з сястрычкаю

Мыемся вадзічкаю.

Пакажыце, як коцік лапкамі вымываецца. Пакажыце, як вы мыецеся вадзічкаю. Паслухайце забаўлянку яшчэ раз. Паспрабуйце расказаць забаўлянку i паказаць, як коцік прачынаецца i лапкамі вымываецца, а таксама як вы мыецеся вадзічкаю.

Сярэдняя група

Расказванне калыханкі

«Ах ты, коцік, мой каток»

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць малюнкавы вобраз коцікa з мэтай канцэнтрацыі ўвагі дзяцей; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд), прамысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог (паказвае слайд). Паглядзіце на малюнак. Раскажыце, хто на iм адлюстраваны. Апішыце коціка. Заспявайце песеньку коціка.

Раней коціка звычайна nрасілі, каб ён сваей песенькай дапамог закалыхаць маленькае дзіця. Паслухайце, як пра гэта гаворыцца ў калыханцы. (Паказвае дзецям цацку «Коцік» i спявае калыханку «Ах ты, коцік, мой каток».)

Ах ты, коцік, мой каток,

У цябе шэранкі хвасток.

Прыйдзі ў хату начаваць,

Маю Волечку качаць.

Давайце паспяваем гэтую калыханку пра коціка. (Звяртаецца да кожнага з выхаванцаў.) Папрасіце коціка, каб ён прыйшоў у хату начаваць i вас пакачаць.

Дзеці спяваюць калыханку пры дапамозе педагога.

Расказванне верша

І. Муравейкі «Адмарозіў лапкі»

Мэта: развіваць у дзяцей умение эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту, імітаваць i перадаваць голасам асобныя словы з вершаваных радкоў.

Матэрыял: прамысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог. Паслухайце, хто гэта голас падае? Так, гэта коцік. Давайце разам пашукаем коціка. Вось ён куды схаваўся. (Дастае коціка з цацачнага ложка.) Накрыўся коўдрай, мы нават адразу яго i не заўважылі. Холадна коціку. Што такое здарылася? Чаго яму так холадна? Ён гуляў па сняжку i лапкі адмарозіў. (Расказвае верш Івана Муравейкі “Адмарозіў лапкі”.)

Koцік басаногі

Па сняжку гуляў.

Адмарозіў лапкі

I заплакаў: Мяу...

Што за дзіва гэта?

Трэба бегчы ў дом:

Снег такі халодны,

А пячэ агнём...

Давайце разам раскажам гэты верш. Я буду расказваць верш, а (імя дзіцяці) пакажа голасам, як коцік заплакау.

Дзіцяці прапаноўваецца сказаць «мяу...» i перадаць голасам пачуцці здзіўлення, асцярогі, жалю, болю i да т.п.

Верш расказваецца да таго часу, пакуль ёсць жадаючыя імітаваць голас коціка.

Расказванне верша Н. Галіноўскай

 «Коцік-варкоцік»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту; выклікаць у выхаванцаў жаданне суправаджаць расказванне верша пэўнымі pyxaмi ў адпаведнасці з яго зместам.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд), прамысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог. Цi ёсць у вас дома коцік? Як коцік голас падае? («Мяу- мяу», а яшчэ можна пачуць «мур-мур».)

Паглядзіце на гэты малюнак (паказвае слайд). Хто на iм адлюстраваны? Так, гэта коцік. Раскажыце пра коціка, які ён. I сапраўды, коцік руды, маленькі, з доўгімі вуcaмi i пушыстым хвастом. Глядзмць на нас i песеньку спявае: «Мяу-мяу», «мур-мур». Заспяваем песеньку разам з коцікам: «Мяу-мяу-мяу». А цяпер крышачку інакш: «Мур-мур-мур». Коцік сваю песеньку спявае, варкоча. Таму яго i завуць «коцік-варкоцік».

Паслухайце вершы Ніны Галіноўскай «Коцік-варкоцік». (Педагог расказвае верш i выконвае адпаведные дзеянні з промысловай цацкай «Коцік».)

Коцік-варкоцік

Лёг на жывоцік,

Лапкі над вушка –

Не трэба падушка.

Коцікa ў вершы завуць коцік- ... варкоцік. Таму што ён варкоча, спявае сваю песеньку: «Мур-мур-мур».

Давайце разам раскажам вершык. Я буду расказваць словамі, а вы паказваць pyxaмi тое, што робіць коцік. Вось малайцы, сапраўдныя коцікі-варкоцікі.

Расказванне верша В.Віткі «Коця i Каця»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту; выхоўваць ашчадныя адносіны да пакрыўджанага коціка.

Матэрыял: прамысловая цацка «Коцік», лялька Каця.

Ход занятку

Педагог. Паглядзіце, хто гэта выглядае з хаткі? (Паказвае цацку.) Так, гэта коцік-варкоцік. Коцікі любяць піць малачко i злізваць смятанку. А гэта хто? (Паказвае ляльку.) Так, гэта дзяўчынка Каця. Маленькія дзеткі таксама любяць салодзенькае каровіна малачко i смятанку. I Каця любіць малачко i смятанку. Паслухайце всршык пра коціка i дзяўчынку Кацю, які напісаў беларускі паэт Васіль Вітка. Верш называецца «Коця i Каця».

Плача коця на кухні.

Ад слёз вочкі папухлі.

- Што з табою, мой каток,

Забалеў мо жываток?

Мяу! сказау варкоцік, -

Не баліць жывоцік.

У мяне душа баліць

Як цяпер на свеце жыць.

Як мне жыць у хаце,

Калі хлусіць Каця: Смятану злізала –

На мяне сказала.

Пашкадуйце коціка, скажыце яму: «Не плач, Каця болып так рабіць не будзе». (Педагог дае магчьмасць кожнаму дзіцяці пашкадаваць коціка.) Давайце разам раскажам всршык. Я пачну расказваць, а вы ператворыцеся ў коцікаў i будзеце расказваць вершык ад імя коціка.

Верш інсцэніруецца, пакуль ёсць жадаючыя.

Расказванне верша Я. Журбы «Коцік»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разумець змест вершаванага тэксту, суадносіць яго з рэальнымі карцінамі жыцця, адчуваць рытм вершаваных радкоў; пабуджаць выхаванцаў да выражэння сваіх уяўленняў у самастойным апісанні коціка з дапамогай вершаваных радкоў.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Коцік-варкоцік» (слайд), пра- мысловая цацка «Коцік».

Ход занятку

Педагог (паказвае слайд «Коцік-варкоцік»). Паглядзіце па малюнак. Раскажыце пра коціка, якога вы бачыце.

Ці ёсць коцік у вас дома? Ці любіце вы свайго коціка? Апішыце яго. Цяпер паслухайце, як пра коціка расказваецца ў вершы Янкі Журбы «Koцік».

Хлопчык любіць коціка,

Лашчыць ён варкоціка,

Коцік міл яму.

З ім на двор гуляць ідзе,

Часта малачка дае

Сябру ён свайму.

Ходзіць коцік беленькі,

Хвосцік яго шэранькі,

А бяжыць - стралой.

К хлопцу прытуляецна,

Спінкай выгінаецца.

Хвост яго - дугой.

Поўсць яго пушыстая,

Беленькая, чыстая,

Мяккая, як лён.

Мышкі, сцеражыцеся!

Ціха!.. Беражыцеся!

У міг вас зловіць ён.

Вось такі прыгожы коцік у хлопчыка. Раскажам разам са мной пра коціка словамі з верша.

Ходзіць коцік ... беленькі,

Хвосцік яго... шэранькі,

А бяжыць - ... стралой.

К хлопцу... прытуляецца,

Спінкай ... выгінаецца,

Хвост яго -... дугой.

Поўсць яго ... пушыстая.

Беленькая ... чыстая,

Мяккая. як ... лён.

Паслухайце, я яшчэ раз раскажу вам пра коціка, а потым вы будзеце расказваць пра яго самастойна.

Верш эмацыйна чытаецца педагогам i расказваецца дзецьмі.

Расказванне казкі «Коцік, пеўнік i лісіца» i разглядванне малюнкавых вобразаў коціка i пеўніка

Мэта: выклікаць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць малюнкавыя вобразы коціка i пеўніка з мэтай канцэнтрацыі ўвал дзяцей; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць; працягваць ствараць сітуацыю асобасна-арыентаванага ўспрымання малюнкавых вобразаў жывёл кожным дзіцём; развіваць навыкі дыялагічнай гутаркі ў працэсе драматызацыі асобных урыўкаў казкі

Матэрмял: малюнкавыя вобразы коціка i пеўніка (слайды).

Ход занятку

Педагог (паказвае дзецям малюнкавыя вобразы коціка і пеўніка- слайды, прапаноўвае апісаць іх). У якіх казках вы сустракаліся з катком і пеўнікам? Давайце паслухаем казку “Коцік, пеўнік і лісіца”. (Расказвае казку, пасля чаго налоджвае гутарку з дзецьмі, задае ім пытанні.) Ці модна назваць коціка і пеўніка сапраўднымі сябрамі? Чаму? Якімі словамі можна расказаць пра лісу? Якая яна ў казцы? (Адказы дзяцей.)

Успомніце заклічку пеўніка да коціка, раскажыце яе. Якімі ласкавымі словамі звяртаўся пеўнік да коціка, калі клікаў яго на дапамогу?

Качка

Качка, як i іншыя вадаплаўныя птушкі, вылучаецца тым, што ёй падуладныя тры стыхіі - вада, зямля i паветра. Вобраз качкі прысутнічае ў забаўлянках, якія чуе маленькае дзіця. 3 маленства яго просяць паказаць, як качка голас падае. 3 беларускамоўных твораў найбольш папулярным з'яўляецца верш Р. Барадуліна «Шукалі качаня».

Знаёмства з цацкай «Качка» адбываецца гэтак жа, як i з цацкай «Курачка» (слайды). Падчас знаёмства можна расказаць верш Р. Барадуліна «Шукалі качаня».

I каля качана

Шукалі

Качаня,

I каля

Таўкача

Гукалі

Уцекача,

Пакуль пра качаня

Сказала кацяня:

- Ягеныя сляды

Пабеглі  да вады!

Каза

Каза - свойская жывёла, якая сімвалізуе дабрабыт і ўрадлівасць  («Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць»), Упершыню сустрэча дзяцей з казой адбываецца ў забаўлянках, калі малых «казычуць казой», а пазней - у казцы «Воўк i сямёра казлянят». Вобраз казы (заўсёды суправаджае дзяцей на Калядах. Каза абавязкова ўваходзіць у калядны гурт i з'яўляецца яго пастаянным удзельнікам. Пра казу распавядаецца ў забаўлянках («Ідзе каза рагатая», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы»), народных казках («Каза-манюка»).

Другая малодшая група

Знаёмства з цацкай «Каза»

Мэта: пазнаёміць з цацкай «Каза»; забяспечыць асобасна-арыентаванае ўзаемадзеянне цацкі з дзіцём («пазнаёміць» казу з кожным малым); даць магчымасць кожнаму малому пагуляць з цацкай; падтрымаць жаданне падаць голас, як гэта робіць каза.

Матэрыял: народная i прамысловая цацкі «Каза».

Ход занятку

Педагог (паказвае цацку «Каза»), Хто гэта? Чаму вы так думаеце? Як вы здагадаліся, што гэта каза? Як каза голас падае? Паслухайце забаўлянку пра казу.

Ішла каза рагатая, бадатая:

- Каго нападу, таго забаду!

Аленку папала,

Аленку забадала.

Будык-будык-будык!

На aпошніx словах педагог дакранаецца цацкай да дзіцяці.

Вазьміце ў рукі цацку.  Раскажам гэтую забаўлянку разам. Да каго ты хочаш дакрануцца, Аленка? Калі ласка, давай раскажам пра казу i дакранемся да Mixacіка  (і гэтак далей пра ўcix дзетак).

Сярэдняя група

Расказванне ўрыўка з каляднай песніi

«Дзе каза рогам»

Мэта: вызваць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць малюнкавы вобраз казы з мэтай канцэнтрацыі ўвагі малых; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць.

Матэрыял: малюнкавы вобраз «Каза-дзераэа» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказвае дзецям малюнкавы вобраз «Каза-дзераза» - слайд). Паглядзіце на малюнак. Раскажыце, хто на iм адлюстраваны. Апішыце казу: якая яна, як выглядае, цi падабаецца вам. (Адказы дзяцей.)

А цяпер паслухайце ўрывак з каляднай песні.

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам,

Дзе каза хвастом.

Там жыта кустом...

Педагог проесіць дзяцей расказаць калядную песеньку пра казу.

Баран

Баран - гэта адзін з папулярных цацачных персанажаў. Цацка барана вылучаецца дзякуючы такім яго «дэкаратыўным» якасцям, як кучаравая воўна i закручаныя poгi, якія прыгожа перадаюцца ў гліне. Выявы барана азначалі багацце, жыццёвы поспех. Папулярнасць цацак барана была звязана з традыцыяй восеньскай стрыжкі авечак, якая з'яўлялася свосасаблівым вясковым святам (I.M. Ялатомцава).

Сярэдняя група

Расказванне казкі «Баран - бок абадран»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць казку, разу- мець змест качачнага тэксту, адчуваць малязнічасць казачных вобра- заў; прывіваць выхаванцам навыкі звязнай гаворкі.

Матэрыял: цацка «Баран-крутараган», малюнкавы вобраз «Баран- крутараган» (слайды).

Ход занятку

Педагог (паказвае цацку «Баран-крутараган» або малюнкавы вобраз «Баран-крутараган» - слайды). Чаму цацка завецца «Баран-кру- тараган»? Так, у барана вялікія, чакручаныя poгi. А яшчэ ў барана ку- чаравая воўна, прыгожыя бакі, нідзе не абадраныя.

А зараз паслухайце казку пра барана, у якога бок абадраны. На- чываецца яна «Баран - бок абадран» (гл. Дадатак I). (Расказвае казку, пасля чаго наладжвае гутарку з выхаванцамі, задае ім нытанні.)

Чаму барана завуць «баран - бок абадран»? Хто дапамагаў лісіцы выганяць барана са сваей норм? Каму ўдалося выгнаць барана з лісіцы- най нары? Як звяры праілі пчолку выгнаць барана?

Гульня «Пастушок i авечкі»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне адчуваць гульнявыя вобразы, навыкі звязнай дыялагічнай гаворкі.

Матэрыял: цацка «Баран» або малюнкавы вобраз «Баран-крутара- ган» (слайды).

Ход г у л ь н i

Педагог (паказвае дзецям малюнкавы вобраз «Баран-крутараган» - слайды або цацку «Баран», прапаноўвае апісаць барана). Чаму барана завуць «баран-крутараган»? Чым харчуюцца бараны? Хто за імі даглядае, калі яны пасвяцца на лузе? (Адказы дзяцей.)

Давайце пагуляем у гульню «Пастушок i авечкі».

Дзеючыя асобы

Пастушок.

Boўк.

А в е ч к i - грамада дзяцей.

Усе авечкі (дзеці) стаяць у кутку. Ваўка не бачаць. Пастушок ходзіць з кіем каля авечак. Размахвае кіем i пяе:

Пасу, пасу авечкі

Я за гарою,

Воўк - за другою.

А я ваўка не баюся.

Кіем баранюся.

А я ваука не баюся,

Kieм баранюся!

Падчас пастушковага спеву воўк падкаціўся, cxaпіў авечку i павёў, а пастушок не заўважыў. Потым пастушок агледзеўся, што няма ягонай адной авечю.

Пастушок. Або! Гэта ж няма маёй беленькай авечачкі Пайду яе шукаць. (Уважліва прыглядаецца, паказвае на сляды, стукаючы кіёчкам па падлозе.) Воучы след, авечы след! Воучы след, авечы след... (Гэтак, стукаючы кіёчкам па падлозе, падыходзіць да ваўка i дакранаеща да яго.) Кумок, кумок! Ці не бачыў ты маёй беленькай авечачкі?

Воўк. А пабегла беленькай дарожкай!

Пастушок вяртаецца да cвaix авечак i, махаючы кіем, ішоў пяе сваю песню. У гэты час воўк падкрадаецца i крадзе чорненькага баранчыка, а пастушок не заўважае. Нарэшце хапіўся, а баранчыка ўжо няма.

Пастушок. Або! Гэта ж няма майго чорненькага баранчыка. Пайду яго шукаць. (Стукаючы кіёчкам па падлозе, паказваючы сляды, iдзе ў той бок, куды воўк павёў барана). Воўчы след, бараноў след, воўчы след, бараноў след... (Даганяе ваўка i дакранаеща да яго кіёчкам.) Ку- мок, кумок. цi не бачыў ты майго чорненькага баранчыка?

Воўк. А пабег чорненькай дарожкай.

Пастушок вяртаецца да свaix авечак i пяе сваю песню, а воўк ідзе красці трэцюю авечку. Гэтак працягваецца да тага часу, пакуль воўк не перакрадзе ўcix авечак. Kaлі воўк украдзе апошнюю авечку i калі пастушок папытаецца ў ваўка: «Кумок, кумок! Цi не бачыў ты маёй сівенькай авечачкі?», а той адкажа: «А пабегла сіненькай дарожкай», тады ўсе ўкрадзеныя авечкі, якія стаяць у воўчым кутку, раптам забляюць: «Бя! Бя! Бя! Бя!..»

Пастушок намяраецца на ваўка кіeм. Воўк уцякае. Пастушок зaбipae авечак i гоніць, дамоў, пеючы сваю песню. Гульня заканчваецца.

Увага. Пры гульні дзяўчат завуць «авечкі», а хлопцаў - «баранчыкі». Колеры надаюць або па колеры вопраткі, або па колеры валасоў.

Конік

Конь - свойская жывёла. Яго вобраз вельмі шануецца ў беларускім фальклоры. Конь быў патрэбны ваяру. Без яго немагчыма было выкопваць цяжкую сялянскую працу. Менавіта таму вобраз каня вельмі ста- ноўча апісваецца ў казках, забаўлянках, прымаўках i прыказках бела- русаў. Дзеці знаемяцца з гэтай жывелай у большай ступені праз беларускія народныя казкі («Пра быка i яго сяброў», «Лёгкі хлеб»), за- баўлянкі («Кую-кую ножку»). Конь галоўны герой вершаў «Гэй, мой конік» 3. Бядулі, «Конік» М. Чарняўскага i інш.

Сярэдняя група

Расказванне верша М. Чарняўскага «Конік»

Мэта: развіваць у дзяцей уменне эмацыйна ўспрымаць верш, разу- мець змест вершаванага тэкесту; пабуджаць малых выражаць свае ўяўленне з дапамогай гульнявых дзеянняў.

Матэрыял: прамысловая цацка «Конік», малюнкавы вобраз «Ко- нік» (слайды).

Ход занятку

Педагог. Сёння да нас у дзіцячы садок прыйшла пасылка. Гэтая пасылка з магазина цацак. Давайце разам паглядзім, што ў гэтай пасыл- цы. (Дастае цацку i паказвае яе дзецям.) Гэта конік. А зараз паглядзіце на малюнкі. (Дэманструе слайды.) Апішыце коніка, раскажыце, якія ў яго грыва i хвост. Так, у коніка прыгожая долгая грыва i хвост. На на- rax у коніка капыпа. Такога коніка купілі ў магазіне цацак маленькаму хлопчыку. Паслухайце, як расказваецца пра коніка ў вершы Міколы Чарняўскага «Конік».

Мне прывезлі коніка,

Коніка-куплёніка,

3 цёмнай грывай стрыгунка,

3 цёмнай грывай скакунка.

Мяне конік панясе

Па мураўцы, па расе.

Капыткамі загрукоча,

Ручаінку пераскоча,

Паімчыць, нібы вixop.

За лужок, за сіні бор.

Паслухайце яшчэ раз, як хлопчык расказвае пра коніка, якога яму купілі ў магазіне.

Мне прывезлі коніка,

Коніка-куплёніка,

3 цёмнай грывай стрыгунка,

3 цёмнай грывай скакунка.

Расказваннс верша педагог суправаджае жэстыкуляцыяй.

Хлопчык любіць гуляць са cвaiм конікам-куплёнікам. Пакажыце, як вы ўмееце скакаць на коніку. Малайцы, усе ўмеюць скакаць на коніку. А зараз (імя дзіцяці) паскача на коніку, а я прачытаю вершык.

Юрку конік панясе

Па мураўцы, па расе.

Капыткамі загрукоча,

Ручаінку пераскоча,

Паімчыць, нібы вixop.

За лужок, за cіні бор.

Хто яшчэ хоча пакатацца на коніку? Я раскажу пра гэга вершык.

Мядзведзь

3 вобразам мядзведзя малыя знаёмяцца праз беларускія народныя казкі («Дзедава рукавічка», «Пра быка i яго сяброў», «Як кот звяро напалохаў»), Сярод звяроў паводле старшынства мядзведзь займае першае месца (у беларускай прасторы) або другое, саступаючы льву, Kaлі размова ідзе пра абодвух звяроў. У некаторых казках мядзведзь су- праць  пастаўляецца ваўку, хаця ў іншых сітуацыях яны дзейнічаюць супольна з іншыміi звярамі, дапамагаючы галоўнаму герою. Вобраз мядзведзя падаецца таксама ў песнях i забаўлянках («У куце сядзіць мядзведзь», «Сядзіць мядзведзь на калодзе», «Мядзведзь» А. Якімовіча i інш.).

Другая малодшая група

Расказванне песенькі

«У куце сядзіць мядзведзь»

Мэта: вызваць у дзяцей цікавасць да фальклору; выкарыстоўваць цацку з мэтай канцэнтрацыі ўвaгi дзяцей; спрыяць разуменню маўлення дарослага з апорай на нагляднасць.

Матэрыял: народная цацка «Мядзведзь», малюнкавы вобраз «Мядзведзь» (слайд).

Ход занятку

Педагог (паказвае дзецям цацку або малюнкавы вобраз «Мядзведзь» - слайд). Паглядзіце, дзеткі. Хто гэта? Як вы здагадаліся, што гэта мядзведзь? Раскажыце як ён, як выглядае, ці падабаецца вам. (Адказы дзяцей.)

А цяпер паслухайце песеньку «У куце сядзіць мядзведзь».

У куце сядзіць мядзведзь,

Хустку вышывае,

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.

А каток пячэ аладкі.

Маслам падлівае.

Мышанятка жвава, гладка

Катку памагае.

Пра каго расказваецца ў песеньцы? Знайдзіце гэтых звяроў на ма- люнках. (Дэманструе розныя малюнкі.) Вазьміце цацку мядзведзя ў pyкi. Давайце раскажам песеньку разам. Вы раскажаце пра мядзведзя, а я пра іншых жывёл.

Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам. Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання : з электрон. Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.

 

Кансультацыя "Змест, этапы i метады азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту з народнай цацкай"

Педагагічныя даследаванні вядомых навукоўцаў па пытаннях выкарыстання народнай цацкі ва ўстанове дашкольнай адукацыі (А.П. Вусава, А.Я. Флёрына, А.С. Найдзен, В.У. Абраменкава i шш.) арыентуюць на тое, што народная цацка павінна выступаць у педагагічным працэсе як тып мастацкай творчасці, які спалучае ў сабе матэрыяльныя i духоўныя дасягненні. Фарміраванне ведаў аб народнай цаццы неабходна ажыццяўляць на аснове успрымання дзецьмі пазнавальнага, эстэтычнага, маральнага, эмацыйнага зместу, адэкватнага разумення яе культурна-гістарычнага значення.

Сучасныя даследаванні беларускіх навукоўцауў у галіне педагогікі i мастацтвазнаўства даюць падставу сцвярджаць, што беларуская народная цацка з'яўляецца асаблівым тыпам мастацкай творчасці, якая інтэгруе розныя віды народнага мастацтва, аб'ядноўвае матэрыяльныя i духоўныя здабыткі беларускай культуры, пацвярджае таленавітасць нашага народа. Выкарыстанне народнай цацкі ў дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі на занятках па выяўленчаму мастацтву i мастацкай працы, падчас азнаямлення з беларускай вусна-паэтычнай народнай творчасцю i мастацкай літаратурай спрыяе фарміраванню творча актыўнай асобы, якая будзе прадаўжальнікам народных традыцый (Т.Б. Брацкая, Д.М. Дубініна, Л.Б. Гаруновіч, A.IO. Лозка, Б.М. Маршак, В.A. Сілівон, Н.С. Старжынская i інш.).

Першая сустрэча дзіцяці з народнай цацкай (у сучасным выкананні) можа адбыцца ўжо на першым годзе жыцця. Дарослы выкарыстоўвае у зносінах з дзіцём народныя цацкі, яюкія яно можа бачыць, чуць, да якіх можа дакранацца, абмацваць, стукаць, трэсці, качаць, перакладваць, падкідваць, нюхаць, што спрыяе як агульнаму развіццю немаўляці, так i развіццю яго органаў успрымання, руху i маўлення. Размяшчаць цацкі i прадметы (бразготкі, малаточкі, званочкі, пішчалкі) неабходна ў межах дасягнутасці дзіцяці з мэтай фарміравання здольнасці да каардынацыі i адвольнасці рухаў.

Ужо у гэтым узросце трэба заахвочваць дзяцей да актыўнага маніпулявання з цацкамі падчас знаходжання уў манежы: цягнуць да сябе бразготку ці іншую цацку, складваць цацкі ў кошык, абуваць ці разуваць ляльку, апранаць ці распранаць яе, катаць мячы ці драўляныя шары на падлозе (індывідуальна, парамі ці ў крузе разам з выхавальнікам).

У групе другого ранняга ўзросту (ад 1 да 2 гадоў) дарослы працягвае выхоўваць у малых цікавасць да гульняў, разнастайных дзеянняў з народнымі цацкамі. Трэба задавальняць імкненне дзяцей выкарыстоўваць новыя прадметы i цацкі: казачных звяроў, стужкі, хустачкі, палачкі, кубікі, шумавыя цацкі, атрымліваць асалоду ад музычнага гучання цацачных інструментаў - бубна, малаточка, барабанчыка, цымбалаў, дудачкі, свістка i інш., а таксама заахвочваць дзяцей да актыўнай дзейнасці i камунікатыўных зносін з народнымі цацкамі.

Выхавальнік развівае ўяўленні пра народную цацку, звяртае ўвагу на яе колер, форму, часткі, гукі, якія тая ўтварае (курка-рабка, вежачкі, грыбочкі, конікі i інш). Дзеці пачынаюць заўважаць у народных цацках як рацыянальны змест, гтак i нсепасрэдную прыгажосць.

У першай малодшай групе (ад 2 да 3 гадоў) педагог стымулюе пазнавальную актыўнасць дзяцей падчас выканання розных дзеянняў са знаёмымі i новымі цацкамі Для гэтага пажадана забяспечыць індывідуальны выбар цацак дзецьмі (ix павінна быць у дастатковай колькасці на кожнае дзіця), каб пазбегнуць канфліктаў i палегчыць адаптацыю дзяцей пры пераходзе з групы ранняга ўзросту ў малодшую (або з сям’і ва ўстанову дашкольнай адукацыі).

Педагог прабуджае ў дзяцей інтарэс да народных цацак, разглядвае з імі гліняныя свістулькі, драўляныя распісаныя вобразныя цацкі звяртаючы ўвагу на сродкі мастацкай выразнасці, падтрымлівае праяўленні цікавасці да народнай цацкі i жаданне гуляць з ёю.

Мэтазгодна пазнаёміць малых i з разнастайнымі цацкамі, якія адлюстроўваюць прылады працы, іншыя прадметы побыту (лапаткі, граблі, коўшыкі i да т.п.). Для задавальнення гульнявых патрэб малых i для развіцця ix агульнай сацыяльнай акгыўнасці пажадана выкарыстоўваць у зносінах з дзецьмі музычныя інструменты: скрыпкі, дудачкі, свістулькі, цацкі-пішчалкі, гліняныя свістулькі ў выглядзе птушак.

Карысна развіваць успрыманне, наглядна-дзейснае i наглядна-вобразнае мысленне дзіцяці падчас ідывідуальных дзеянняў з кубікамі, цаглінкамi, драўлянымі малаточкамі, цацачным посудам i т.д.

Неабходна прапаноўваць малым для гульні народныя цацкі-лялькі: хлопчыка, дзяўчынку. Цацкі-лялькі могуць быць без твараў, вырабленыя з тканіны, але з выразнымі фігурамі i ў сапраўдным беларускім уборы.

У гэтым узросце педагог садзейнічае развіццю групавых i калектыўных форм гулыні, выкарыстоўваючы адначасова некалькі цацак.

Важна заахвочваць дзяцей прагаворваць свае уражанні падчас гульняў, стымуляваць дзяцей каментаваць гульнявыя дзеянні простымі сказамі накшталт «Я гуляю, я - маці», «У лялькі - туфелькі», «Я калышу ляльку».

У другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў) у змест азнаямлення выхаванцаў з народным мастацтвам уваходзіць фарміравапнне ў ix уяўленняў пра вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: тканыя i вышытыя рэчы (абрусы, pyчнікі), прадметы побыту (міскі, вазы, дэкаратыўныя талеркі), вырабы з саломкі, лёну, лазы.

У гэтым рэчышчы адбываецца знаёмства дзяцей з цацкамі як творамі народнага мастацтва: цацачным посудам, глінянымі i драўлянымі фігуркамі жывёл i птушак (баран, конік, козлік, качка, певень, мядзведзь), лялькай з анучы i саламянай лялькай.

Задача педагога - выкарыстоўваць народныя цацкі для развіцця ў малых пазнавальных інтарэсаў, пачуцця прыгажосці, колеру, мастацкага густу i жадання актыўна дзейнічаць з імі.

Трэба паказваць цацкі пры чытанні твораў вуснай народнай гворчасці, выкарыстоўваць у гульнях, на занятках па выяўленчай дзейнасці. Дзеці чацвёртага года жыцця з цікавасцю разглядваюць народныя цацкi, бавяцца свістулькамі, іграюць на дудачцы. Такія заняткі добра су- нраваджаць чытаннем твораў беларускага фальклору, народнымі карагоднымі гульнямі з ужываннем гэтых цацак.

У сярэдняй групе (ад 4 да 5 гадоў) педагог можа ўключыць у пазнавальны працэс вялікую колькасць цацак, прыцягваючы дзяцей да выкарыстання ix у гульні. Так, для творчых гульняў дзяцей можна прымяняць цацачны посуд (гаршчочкі, збаны, міскі).

Дзеці гэтага ўзросту ахвотна малююць нескладаныя ўзоры, якімі ўпрыгожаны беларускія народныя цацкі. Таму на занятках па выяўленчым мастацтве пажадана вучыць ix маляваць па матывах народных цацак, а таксама распісваць глячкі, збаны, гаршкі i іншыя рэчы на плоскix папяровых формах, якія імітуюць прадметы побыту.

Выхаванцы з задавальненнем вучацца ляпіць посуд па матывах беларускіх народных промыслаў, аздабляць яго арнаментам, а ў аплікацыі ўпрыгожваць сілуэты посуду дэкаратыўнымі беларускімі элементамі.

Знаёмства з народнай цацкай педагог плануе i уў нерэгламентаванай дзейнасці, калі звяргае ўвагу дзяцей на тую ці іншую цацку, якая ёсць у групе установы дашкольнай адукацыі, прапануе уважліва яе разглядзець, распавядае сам i заахвочвае дзяцей да выказвання ўласных уражанняў i меркаванняў пра цацку.

У старшай групе (ад 5 да 7 гадоў) працягваецца знаёмства дзяцей з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: тканымі i вышытымі рэчамі (абрусы, ручнікі, адзенне), керамікай (міскі, вазы, гарлачыкі, спарышы i іншы градыцыйны беларускі посуд, цацкі), вырабамі з саломкі, лёну, лазы (лялькі, звяры, птушкі, дэкаратыўныя талеркі, кошыкі i т.д.), вырабамі з дрэва, упрыгожанымі разьбой, размалёўкай, саломкай (шкатулкі, пано i інш.), беларускім народным касцюмам.

Важна пашыраць веды дзяцей аб розных відах цацак: драўляных, гліняных (паліваных i непаліваных), саламяных, анучных; знаёміць з майстрамі дзіцячай народнай цацкі.

Педагог расказвае пра цацачны посуд (драўляныя i гліняныя гаршчочкі-спарышы, міскі, вядро, дзежачку i інш.), стол, лаву, ложак, куфар, заахвочваючы малых да выкарыстання ix у гульнях. Старэйшы дашкольны ўзрост спрыяльны для азнаямлення дзяцей з механічнымі драўлянымі цацкамі (напрыклад, цацкі «Пілавальшчыкі», «Kaвалі» i да т.п.). Дзеці не толькі любяць гуляць з iмі, але i цікавяцца спосабам прывядзення фігурак у рух.

Як i раней, важна выкарыстоўваць народныя цацкі для творчых гульняў.

Педагог ужывае у рабоце з выхаванцамі дзіцячыя музычныя цацкі- інструменты (цымбалы, барабан, гармонік) падчас забаў i святочных ранішнікаў, прывівае дапытлівасць i беражлівыя адносіны да цацак.

У гэтай групе працягваецца знаёмства дзяцей са спосабамі вырабу некаторых народных цацак, у прыватнасці лялек, паглыбляюцца навыкі працы з паперай i кардонам, навыкі вырабу разнастайных прадметаў, цацак з рухомымі часткамі (вазок, млынок) з далейшым ix выка- рыстаннем у гульнявой дзейнасці. Неабходна выхоўваць у дзяцей жаданне сумесна з дарослымі вырабляць самыя простыя цацкі.

На занятках па выяўленчым мастацтве дзеці вучацца сіметрычна размяшчаць раслінныя элементы арнаментаў на плоскіх сілуэтах вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (адзенне, посуд, цацкі), падбіраць колеры, харакгэрныя для беларускага мастацтва. (Прыблізныя тэматыка: керамічныя цацкі - баран, конік, пеўнік i інш.)

Педагог навучае выхаванцаў ляпіць декаратыўных птушак, качак, мядзведзікаў (з цэлага кавалка гліны), выразаць прадметы сіметрычнай формы са згорнутай напалову паперы: посуд (кубак, збан), цацкі, элементы беларускай выцінанкі. Неабходна развіваць дзіцячую творчасць па матывах народнага мастацтва: малявапнне цацак з упрыгожваннем арнаментам, а таксама лепка дэкаратыўных талерак, місак, глячкоў, коўшыкаў, талісманаў у выглядзе птушак, звяроў, коней з наступным расфарбаваннем.

Выхаванцаў старшай групы можна навучыць складаць апавяданне або загадку пра народную цацку.

Пачатая справа працягваецца з дзецьмі ад 6 да 7 гадоў. Дзеці знаёмяцца з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам: тканымі i вышытымі вырабамі керамікай, вырабамі з саломкі, лёну, лазы, дрэва, беларускім народным касцюмам, а таксама творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва іншых народаў.

Выхаванцы пры дапамозе педагога шырэй знаёмяцца з рознымi відамі цацак, гістарычнымі аспектамі ix вырабу, традыцыйнымі асаблівасцямі. Педагог прывівае дзецям паважлівыя адносіны да майстроў цацак.

У дзяцей сёмага года жыцця неабходна прабуджаць жаданне самастойна вырабляць самыя простыя цацкі (гліняны посуд, птушак), у супрацоўніцтве з дарослымі рабіць мяккія цацкі, лялькі з саломы, а таксама вучыцца вышываць лялечную вопратку.

На занятках па выяўленчым мастацтве працягваецца фарміраванне ў дзяцей выяўленчых уменняў, выхаванцы вучацца падбіраць асноўную гаму колераў па матывах беларускай керамікі, знаходзіць фарбы для pocпicy.

Педагог заахвочвае дзяцей да стварэння мастацкіх кампазіцый па матывах беларускіх pocпісаў, творчых работ па матывах беларускай керамікі: лепка глячка, макатра i іншых рэчаў з наступным ix расфарбаваннем. Ён падтрымлівае дзіцячую актыўнасць i творчасць у гуль- нявой дзейнасці са знаёмымі цацкамі. Дзеці складаюць загадкі пра народную цацку, апісваюць яе, параўноўваюць народныя цацкі паміж сабой.

У дзіцячым садзе мэтазгодна арганізаваць цэнтр, дзе захоўваюцца калекцыі беларускіх народных цацак, праводзяцца выставы. У гэтым цэнтры зацікаўленыя выхаванцы могуць атрымаць навыкі вырабу народнай цацкі.

У практыцы дашкольнай адукацыі нашай краіны назапашаны дастаткова багаты вопыт выкарыстання беларускай традыцыйнай цацкі ў рознабаковым выхаванні дзяцей. Гэты вопыт паказвае, што знаёмства дзяцей з народнай цацкай можа ажыццяўляцца рознымі шляхамі. Метады i прыёмы працы з беларускай цацкай у дзіцячым садзе павінны ўзгадняцца з імправізацыйным стылем працы народных майстроў i асаблівасцямі дзщячай творчасці.

 Можна вылучыць тры арганічна звязаныя паміж сабой этапы працэсу азнаямлення дзяцей з народнай (нацыянальнай) цацкай.

 Першы (падрыхтоўчы) этап прадугледжвае азнаямленне дзяцей малодшай i сярэдпняй груп з творамі беларускага народнага мастацтва, звычаямі беларускага народа, звязанымі з народнай цацкай, а таксама стымуляванне жадання займацца мастацкай творчасцю з перайманнем лепшых традыцый народных майстроў Беларусі.

 Асноўнымі формамі работы пна дадзеным этапе з'яуляюцца інтэграваныя заняткі, якія ўключаюць разглядванне цацкі i расказванне фальклорнага твора; заняткі па выяўленчай дзейнасці выхаванцаў (тэматычнае маляванне, стварэнне iлюстрацый да казак, замалёўкі старадаўніх цацак).

 Для вырашэння пастаўленых задач у нерэгламентаванай мастацкай дзейнасці мэгазгодна праводзіць гутаркі пра стварэнне народнай цацкі, яе сімвалічны сэнс, ладзіць дыдактычныя гульні: «Спытай - даведаешся», «Закончы апавяданне пра цацку», «Загадай - адгадай».

 Другi (практычна-дзейнасны) этап стварае ўмовы для мэтанакіраванага фарміравання творчай актыўнасці выхаванцаў сярэдняй i часткова старшай групы, авалодання традыцыйнымі прыёмамі вырабу белаpycкix народных цацак з улікам ix этнічных асаблівасцей. 3 гэтай мэтай пранануюцца заняткі па выяўленчай дзейнасці адносна такіх тэм, як «Птушкі-прыгажуні», «Упрыгожваем калыскі», «Вучымся у майстроў-цацачнікаў», «Народныя лялькі з тканіны», «Цацюкі-птушкі з цеста», «Прыгожая вопратка ў лялькі» i шш.

 На дадзеным этапе ажыццяўляецца ўзаемасувязь метадаў i прыёмаў рэпрадуктыўнага i пошукавага характару. Асноўнымі метадамі работы выступаюць: мастацкія апавяданні пра жыццё народных майстроў i ix творчыя дасягненні; змястоўныя зносіны з майстрамі народнай цацкі, наведванне ix майстэрняў; навучанне традыцыйным прыёмам вырабу беларускіх народных цацак, азнаямленне з асноўнымі элементамі poспісу i да т.п.

 Вельмі плённым з'яуўляецца непасрэдны ўдзел дзяцей у стварэнні некаторых самаробных цацак з гліны, саломы i іншых прыродных матэрыялаў. Работа з гэтымі матэрыяламі развівае працоўныя навыкі i творчыя здольнасці дзяцей, абуджае фантазію i ініцыятыву, садзейнічае развіццю лагічнага i вобразнага мыслення, эстэтычных адносін да зместу сваёй дзейнасці, праяўленню цікавасці да народнай культуры (Я.М. Сахута).

 Трэці (творчы) этап нацэлены на непасрэднае праяўленне творчай актыўнасці дзяцей старшай групы на аснове вывучэння мастацтва беларускай народнай цацкі. Ён заахвочвае да выбару адпаведных варыянтаў у ходзе творчага працэсу, патрабуе забеспячэння максімальнай самастойнасці дзяцей ва ўвасабленні мастацкай задумы.

 Трэці этап можа складацца з цыкла заняткаў, накіраваных на стварэнне самастойных мастацкіх прац, i правядзення Свята беларускай народнай цацкі. Дзецям прапануецца самастойна заняцца вырабам цацак па матывах беларускіх народных цацак; скласці сказкі, апавяданні пра асобныя мастацкія вобразы беларускіх народных цацак; пагуляць у гульню-інсцэніроўку з выкарыстаннем самастойна створаных цацак па матывах 6еларускіх народных казак.

 Пашырыць уяўленні дзяцей пра вытокі, асаблівасці, творчыя дасягненні майстроў народнай цацкі дае магчымасць экскурсія ў музей або на выставу народнай цацкі - «Адкуль цапка да нас прыйшла», сустрэчы з народнымі майстрамі - «У гасцях у майстроў-цацачнікаў», прагляды адпаведвых альбомаў, рэпрадукцый.

 Такім чынам, па меркаванні даследчыкаў, эфектыўнае выкарыстанне народнай цацкі як сродку фарміравання ў выхаванцаў элементаў нацыянальнай культуры магчыма пры выкананні наступных умоў:

  • папаўненне развіццёвага асяроддзя групы рознымi відамі народнай цацкі;
  • практычная дзейнасць дзяцей па засваенні ведаў i навыкаў вырабу i ўпрыгожвання народнай цацкі;
  • сумесная праца педагога з бацькамі індывідуальныя i грпавыя кансультацыі, правядзенне майстар-класу па вырабе i аздабленні народнай цацкі.

Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам.

Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

: з электрон. Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.

 

Кансультацыя "Педагагічныя перадумовы выкарыстання народнай цацкі ў адукацыйнай рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту"

Айчыннымі i замежнымі aўтарамі напісаны шэраг работ, прысвечаных даследаванню праблемы народнай педагогікі (Г.П. Арлова, T.I. Бабаева, Н.Д. Бартрам, Г.С. Вінаградаў, А.А. Грымаць, А.П. Вусава, Т.С. Камарова, А.Ю. Лозка, Я.А. Пакроўскі i інш.), а таксама вызначэнню ролі народнай цацкі ў развіцці i выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (А.П. Вусава, А.Я. Флёрына i iнш.).

Так, яшчэ у 30-я гг. XX ст. тонкі знаўца псіхалогіі дзіцяці i таленавіты мастак А.Я. Флёрына заўважала, што ніякі іншы від народнай творчасці так актыўна i глыбока не выхоўвае ў дзіцяці нацыянальныя рысы, эстэтычнае пачуццё, як народная цацка, якую дзіця любіць, з якой яно актыўна i творча дзейнічае. Гэта, на думку А.Я. Флёрынай, звязана з тым, што праз цацку народ аддае сваю любоў i пяшчоту, сваю вясялосць i смех, свае думкі i веды, сваё ўменне, i меневіта ў гэтым такая вялікая сіла яе ўплыву на асобу малога дзіцяці. Найвялікая праўда i прастата народнай цацкі, яе выразнасць i мэтазгоднасць, зазначала А.Я. Флёрына, зрабілі яе карыснай для выхавання дзяцей.

А.П. Вусава ў сваёй працы «Русское народное творчество в детском саду» (1950) падкрэслівала, што народная цацка заснавана на тонкім веденні псіхалогіі дзіцяцці i рознабакова ўздзейшчае на развіццё яго па- чуццяў, розуму i характеру. Даследчыца называла народную цацку «жывой», паколькі яна прадстаўляе народнае мастацтва ў жыцці дзяцей i будзе, на яе думку, жыць разам з сённяшнімі цацкамі.

Сучасныя навукоўцы разглядаюць народную цацку як сродак далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры, фарміравання маральных якасцей, камунікатыўных уменняў i навыкаў, духоўнага адраджэння, эстэтычнага i працоўнага выхавання (А.В. Аляксеенка, М.А. Гусакова, Г.С. Камарова, Л.А. Кузняцова, А.Ю. Лозка, B.C. Myxiнa, А.С. Найдзен, C. M. Hoвікaва, Н.П. Сакуліна, Н.Б. Халезава, Т.Я. Шпікалава i інш.).

Даследчыкі заўважаюць, што навучанне дзяцей ад самага пачатку павінна будавацца на роднай глебе, каб яны былі цесна звязаны з тымі ўражаннямі што закладаюцца ў ix душы роднай сям'ёй. Маюць значэнне i цацкі, якія будуць у руках дзяцей, бо менавіта яны пашыраюць ix першыя ўяўленні, развіваюць памяць i знешнія пачуцці.

Буйны украінскі даследчык народнай цацкі А.С. Найдзен сцвярджае, што менавіта традыцыйная народная цацка захоўвае ў сабе пластычную i вобразную памяць пра гтыя далёкія часы, калі чалавек упершыню пачаў выкарыстоўваць прыродныя матерыялы для ствврэння рэчаў, якія не толькі ў чымсьці дапамагалі, штосьці абазначалі, але і штосьці сімвалізавалі. Менавіта традыцыйная народная цацка ў cвaix пэўных функцыях, формах, пластыцы, вобразных асновах нясе інфармацыю пра пачатковыя чыннікі чалавечага прадметна-духоўнага асяроддзя. У гэтым сэнсе традыцыйная народная цацка ў наш час выступае як інфарматыўная i эстэтычна дасканалая рэч. Даследчык упэунены, шго цацка змяшчае больш інфармацыі, чым любая камп'ютарная гульня цi памяць камп'ютара.

А.С. Найдзен падкрэслівае, што дзіця сёння павінна ўспрымаць народную цацку не як прадмет побыту, аб’ект гульні (хаця і такое ўспрыманне не шкоднае), а як твор мастацтва, ям патрабуе вывучэння, пэўнага аналізу творчай спадчыны, паўтарэння. Такое стаўленне да народнай цацкі спрыяе яе захаванню i духоўнаму ўзбагачэнню дзіцяці. Важным меркаваннем даследчыка ўяўляецца тое, что народная цацка у сям’і, дзіцячым садзе, розных гуртках павінна не выцясняць сучасную цацку, не замяняць яе, а кіснаваць побач з ёю, дапаўняць яе, даваць дзіцяці тое, што не здольная даць сучасная цацка. А.С. Найдзен таксама выказвае думку, што такія цацкі асабліва патрэбныя для дзяцей, якія знаходзяцца на мяжы малодшага i сярэдняга узросту. Яны дапамагаюць знаходзіць вобразныя адпаведнасці паміж канкрэтна-рэалістычным i ўмоўна-абагульненым, спасцігаць свет прадметных рэалій праз пластычна-дасканалыя i датыкальна-камфортныя формы.

Шляхам узнаўлення рэальных i ўяўных рэчаў i вобразаў цацка дапамагае дзіцяці пазнаваць, даследаваць навакольны свет, фарміраваць i рэалізоўваць творчыя здольнасці, выражаць свае пачуцці, вучыць мець зносіны i пазнаваць сябе. Гэта значыць, што цацка, як частка дзіцячай гульнявой рэальнасці, выступа незаменным сродкам інкультурацыі - уваходжання ў свет роднай культуры.

Сказанае ў поўнай меры датычыцца i народнай цацкі. Па ўсе- агульным прызнанні, народная цацка з'яўляецца адным з найважнейшых відаў адзінай жывой сістэмы народнай творчасці, значным сродкам сувязі пакаленняў, праз яе перадаецца сацыяльна-культурны вопыт, выхоўваюцца маральныя ўяўленні, культура чалавечых паводзін, фарміруюцца патрыятычныя пачуцці.

   мУжо згадвалася, што народная цацка, як i ўсё традыцыйнае народнае мастацтва, пазбаўлена элементаў знешняга этнаграфізму. Сапраўдная народная цацка, як правіла, змяшчае мінімум знешніх атрыбутаў этнічнай прыналежнасці. Менавіта ў гэтым заключаецца яе вобразная i змястоўная сутнасць. Таму традыцыйная народная цацка вызначаецца прастатой формы, пазбаўлена яскравых колераў, складанай арнаментацыі. У ёй, адзначаюць даследчыкі, цэлы свет вобразаў, яна змяшчае нюансы псіхаментальнага характару этнасу. Названыя асаблівасці народнай цацкі ў сукупнасці даюць магчымасць ажыццявіць асноўныя эстэтычныя i педагагіныя функцьі культуры.

    Традыцыйны погляд на культуру як на набор фіксаваных сацыяльных эталонаў, на думку даследчыкаў (В.Т. Кудраўцаў, Г.К. Уразаліевав i інш.), узнаўляе натуралістычны спосаб мыслення i таму не адпавядае духу сучаснага гуманітарнага пазнання. У наш час культура разглядаецца як сукупны творчы вопыт. У прадметах культуры, прадуктах калектыуўнай творчасці людзей (да якіх адносщца i цацка), увасабляюцца спосабы стварэння рэчы i дзеяння з ёю. У прадметах культуры рэалізаваны крэатыўныя магчымасці мінулых пакаленняў i адначасова пастаўлена праблема перад наступнымі пакаленнямі, якім  трэба будзс ix засвоіць (В.Т. Кудраўцаў).

Каб цацкі набылі acaблiвыя сацыяльныя, псіхалачныя i педагагічныя функцыі, дзіцячая супольнасць павінна асвоіць ix, уключыць у спецыфічны сэнсавы кантэкст, надзялщь такімі  якасцямі i уласцівасцямі, якiя не былі непасрэдна ўвасоблены ў ix дарослымі. Тады цацкі, па сцвярджэнні В.Т. Кудраўцова, як i ўсе астатнія атрыбуты i элементы діщячай субкультуры, прыўнесеныя ў яе са свету дарослых, адначасова могуць лічыцца прадуктам самой дзіцячай субкультуры.

3 гэтага пункту гледжання народная цацка, як ніякі іншы прадмет, патрабуе ад дзіцяці пошукава-арыенціровачнай, творчай дзейнасці, у ходзе якой у яго закладваюцца i праяўляюцца найважнейшыя стваральныя здольнасці - прадукцыйнае ўяўленне, спасцігальнае мыслен- не, арыентацыя на пазіцыю іншага чалавека, адвольнасць, элементы рэфлексіі i інш. Такое спецыфічнае асэнсаванне закладзеных у цаццы адкрытых праблем адбываецца ў межах сапраўды дзщячых відаў дзейнасці - гульні, мастацкай творчасці.

Народная цацка, ставячы перад дзіцём розныя гульнявыя задачы, спрыяе развіццю ў ягомм пазнавальных працэсаў, г.зн. служыць мэтам разумовага выхавання. Пазнавальная каштоўнасць народнай цацкі для дзіцяці заключаецца ў тым, што яна ў даступнай ёй форме адлюстроўвае з'явы рэальнага свету, дапамагае дзіцяці пазнаваць навакольны свет, прывучае яго да мэтанакіраванай, асэнсаванай дзейнасці, спрыяе развіццю вобразнага мыслення, памяці, мовы, эмоцый, аказвае жывое ўздзеянне на ўспрымальную душу выхаванца.

Tакім чынам, менавіта народная цацка, насычаная побытавай і гістарычнай інфармацыяй, камунікатыўна блізкая дзiцяцi. Гульня з народнай цацкай разам з засваеннем мовы i твораў фальклору (калыханак, казак, песенек,прыказак, загадак i г.д.) фapмipye першыя ўяленні пра навакольны свет, першыя жыццёвыя уражанні i пачуцці, закладвае ў дзіцяці той духоўны скарб, якi спатрэбіцца яму у дарослым жыцці.

Народная цацка мае не толькі экалагічную, але i духоўную чысціню. Выкананая з пяшчотай i любоуўю, яна развівае фантазію, духоўны свет выхаванцаў, спрыяе авалоданню iMмi першымі прафесійнымі навыкамі. Да таго ж у працэсе гульнявых зносін з народнай цацкай дзіця вучыцца ўяўляць вобраз жывога натуральнага прадмета, што садзейнічае развіццю яго назіральнасці i кемлівасці.

Як разнавіднасць народнага мастацтва, цацка выступае адным з эфектыўных сродкаў фарміравання творчай актыўнасцi асобы дзіцяці, яго эстэтычных ўяуўленняў. Створаная па cтpoгix канонах, выпрацаваных стагоддзямі, народная цацка разам з песнямі, казкамі, святамі з маленства выхоўвала ў дзяцей густ i пачуццё прыгажосці, закладвала падмурак разумення сувязi са сваім народам, з пэўнай часткай зямлі – Бацькаўшчынай (A.IO. Лозка). Таму традыцыйная цацка лічыцца найкаштоўнейшым матэрыялам у адукацыйнай рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту. Яна шырока выкарыстоўваецца ў мастацка-выхаваўчай працы з дзецьмі, у прыватнасці для развіцця дзіцячай тэхнічнай i мастацкай творчасці.

Умоўныя, а не натуралістычныя вобразы птушак, жывёл, чалавека вучаць дзіця разуменню метафарычнай мовы традыцыйнага мастацтва. Да таго ж шляхам зносін з народнымі цацкамі дзіця змалку прывучаецца да традыцыйных мясцовых адлюстраванняў навакольнага свету.

Беларуская народная цацка выступае i адным са сродкаў развіцця маўлення дзяцей. З'яўляючыся прыкладам традыцыйнага мастацтва i мастацкіх рамёстваў, яна валодае высокай эмацыягеннасцю - здольнасцю аказваць характарам свайго зместу эмацыйнае ўздзеянне.

У эксперыментальным даследаванні эмацыйна-каштоўнаснага стаўлення дзяцей да вырабаў народных майстроў (эмацыйны кампанент), праведзеным украінскай даследчыцай С.В. Ласуновай, была выяулена сістэма ўскосных залежнасцей паміж паказчыкамі звязнасці маўлення дзяцей старэйшага узросту, эмацыягеннасці сітуацыі выказвання i арыгінальнасцю створаных імі апісанняў цацак. Чым больш эмацыйную нагрузку адчувала дзіця, тым ніжэй былі крытэрыяльныя паказчыкі звязнасці яго маўлення; але чым вышэй эмацыягеннасць сітуацыі расказвання, тым ярчэй арыгінальнасць, творчая накіраванасць aпісальных апавяданняў дзяцей. Атрыманыя вынікі абумовілі меркаванне, што эмацыягеннасць сітуацыі i прадмета апісання (народнай цацкі) садзейнічае стварэнню эмацыйных вобразаў i ix вербалізацыі пры складанні апісанняў, г.зн. poбіць апісанні больш яскравымі, выразнымі.

У наш час народная цацка хаця i прысутнічае ў сучаснай установе дашкольнай адукацыі, але амаль што не выкарыстоўваецца ў самастойных гульнях дзяцей. Між тым цацка, як створаны дарослымі для развіцця дзяцей прадмет культуры, мае адукацыйнае i выхаваўчае значенне толькі тады, калі выкарыстоўвасецца па прызначэнні - у гульнявой дзейнасці. Дзіця павінна разумець цацку, хацець творча з ёю дзейнічаць. Тады цацка, як i гульня, будзе спадарожнікам дзяцінства. (Як ужо і адзначалася, для гульні дзецям можна прапаноўваць вобразы - копіі народных цацак, створаныя прамысловым чынам i з сучасных матэрыялаў.)

Ужыванне ў практыцы работы з дзецьмі традыцыйнай беларускай цацкі, як i народнай казкі, народнай песні, народнай гульні, уплывае па грамадзянскае i патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага узросту, фарміраванне ix нацыянальпай самасвядомасці.

Як суадносяцца народная i нацыянальная цацкі? Ці з'яўляецца нацыянальнай толькі народная цацка, як гэта часам можна пачуць?

Для адказу на гэтае пытанне неабходна вызначыць паняцці «народная культура» i «нацыянальная культура».

Народная культура - зборнае наняцце, якое не мае выразна акрэсленых меж i уўключае культурныя пласты розных эпох - ад глыбокай старажытнасці да нашага часу. У розных сваіх праявах народная культура - гэта народная творчасць i мастацтва, народны побыт i ўклад жыцця, міфалогія i вераванні, легенды i паданні, сучасная масавая аматарская практыка. Важнай якасцю народнай культуры з'яуляецца традыцыйнасць. Па сведчанні навукоўцаў, асобныя элементы i цэлыя напрамкі культуры далёкага або нядаўняга мінулага могуць трапляць у сферу актуальнай культуры ці заставацца на яе перыферыі. У сферу акгуальнай культуры, без сумнення, уваходзіць i народная цацка як праява этнічнай культуры.

Нацыянальная культура - з'ява больш шырокая, якая не абмяжоўваецца рамкамі аднароднай этнічнай супольнасці. Яна ўключае розныя варыянты субкультур, абумоўленыя этнічнымі, геаграфічнымі, сацыяльнымі, гаспадарчымі i класавымі фактарамі. Характэрнай асаблівасцю нацыянальных культур з'яўляецца ix шырокая дыферэнцыяцыя па прафесійнай i сацыяльнай прыкметах.

У той жа час народная культура не супрацьпастаўляецца нацыянальнай. Па сцвярджэнні некаторых культуролагаў, народная культура ў гістарычным мінулым у значнай меры супадае з этнічнай, а затым набывае выражаны сацыяльны, нацыянальны кампанент (Н.Г. Міхайлава).

Зыходзячы са сказанага, нацыянальная цацка - гэта не толькі народная цацка, што прыйшла да нас са старажытнасці, але i цацка, якая адлюстроуўвае значэнне i стан сучаснай культуры нацыі.

Так, для беларускіх дзяцей пацыянальнымі з'яўляюцца цацкі-выявы сучаснай тэхнікі (трактар «Беларусь», вялізны самазвал i інш.), персанажы беларускіх казак (Каток - залаты лабок, Курка-рабка i інш.), сімвалы беларускай зямлі - зубр, бусел, Белая вежа i да т.п., лялькі ў нацыянальных строях i інш.

Неабходна інтэграваць народную цацку ў сучасную прастору ўстановы дашкольнай адукацыі, спалучаць знаёмства з народнымі i сучаснымі цацкамі. Народная цацка дае дзіцяці тое, што не можа даць сучасная цацка, i наадварот. Існуючы разам, яны дапауўняюць адна адну і складаюць фонд нацыянальнай беларускай цацкі.

У беларускім грамадстве расце ўсведамленне таго факту, што нацыянальная дзщячая цацка ляжыць у аснове фарміравання нацыянальнай ментальнасці, з'яўляецца захавальніцай нацыянальнага «суверэнітэту асобы». Уваходзячы на працягу першых гадоў жыцця ў развіццёвае асяроддзе дзщяці, менавіта нацыянальная дзщячая цацка можа дапамагчы спецыялістам адукацыі выхоўваць нацыянальна арыентаванае маладое пакаленне.

Літаратура: Старжынская, Н. С. Народная цацка – люстэрка культуры : дапам.

Для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання : з электрон.

Дад. / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон. Апт.дыск.

Кансультацыя для бацькоў «Народная цацка ў жыцці дашкольніка»

«Хто не ведае свайго мінулага - той не мае будучыні"

 (Народная мудрасць)

 i_y8vADO8Выхаваць свядомага грамадзяніна і патрыёта азначае сфармаваць у дзіцяці комплекс вызначаных ведаў, асобасных якасцяў і рыс характару: 

- патрыятычную накіраванасць, грамадзянскую адказнасць і мужнасць; 

- павага да бацькоў, свайго радаводу, традыцый і гісторыі роднага народа; 

-дысцыплінаванасць, працавітасць, творчасць, клопат аб прыродзе і экалогію роднай зямлі; 

- Паважлівае стаўленне да культуры, вераванняў, традыцый і звычаяў нашага народа.

 Каб дзеці сталі творцамі свайго лёсу, неабходна, каб яны трывала засвоілі духоўнасць, культуру роднага народа, глыбока пранікліся нацыянальным духам, ладам жыцця і мыслення. Для гэтага неабходна вярнуцца да маральных традыцый выхавання дзяцей: імкненне да дабра і прыгажосці, справядлівасці і праўды. Бо дзіця не нараджаецца маральным ці амаральным, ён паступова становіцца такім у залежнасці ад таго, у якім асяроддзі, у якіх умовах жыве, якое атрымлівае выхаванне. Хрысціянская педагогіка раіць, як мага раней вучыць імкнуцца да праўды і добру, пазбягаць і сароміцца зла і няпраўды, а значыць выхоўваць дзяцей на пачатках справядлівасці і міласэрнасці. Для гэтага дарослым трэба паказваць прыгажосць прыроды, слухаць духоўную музыку, чытаць мастацкія літаратурныя творы, знаёміць з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Таму бацькі павінны стаць прыкладам для малых, рабіць дабро самім і накіроўваць дзяцей на такія ж праявы, як ветлівасць, спачуванне, міласэрнасць.

Выхоўваць духоўныя каштоўнасці трэба з першага года жыцця. Дзеці пазнаюць усё праз гульню і цацкі.

Цацкі. Дарослыя прывыклі купляць у крамах і супермаркетах, а раней выраб цацак быў выдатным рамяством рукадзельніц. 

Вясной дзеці з асаблівым стараннем майстравалі розныя свістулькі, упрыгожваючы іх мастацкімі малюнкамі.

Дзяўчынкі ўмела плялі вянкі, рабілі лялькі. Пад восень, калі з поля збіралі гародніну, дзеці майстравалі пацешныя маскі. Вымалі мякаць з гарбуза, выразалі вочы, нос і рот, а ўнутр устаўлялі свечку. Увечары, як змяркалася, выходзілі на вуліцу.

У старажытнасці народны каляндар браў свой пачатак з вясны. Даўно людзі пачалі лічыць яйка сімвалам жыцця, прыходу вясны. Таму нашы продкі любілі яго, распісвалі рознымі яркімі фарбамі. Так паўстала выдатнае мастацтва - пісанкі. У размалёўванні яек заўсёды прымалі ўдзел і дзеці. На пісанкі малявалі розныя лініі, кропкі, якія сімвалізуюць бясконцасць свету. У кожнай сельскай сям'і, бацькі майстравалі для дзяцей лялькі, турка, бразготкі. Лепшым гасцінцам для дзяцей з базару або кірмашу, былі каляровыя цукеркі ці пернікі ў выглядзе пеўнікаў, рыбак, вавёрачак, жаўрукоў.

Дарослыя ствараюць умовы знаёмства дзяцей з народнай гульнёй і цацкай. Выхаванне юнай душы - сапраўднае мастацтва, якое будавалася на ідэі дабра. А дабро, выяўляецца з першымі пробліскамі свядомасці, з першымі ўяўленнямі і думкамі пра навакольны свет. Сухамлінскага пісаў: «Гульня - гэта велізарная светлае акно, праз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў, паняццяў. Гульня - гэта іскра, якая запальвае агеньчык дапытлівым і дапытлівасці». Падыходзячы да народнай цацкі з педагагічнага пункту гледжання, мы бачым, што яна заснаваная на тонкім веданні псіхалогіі дзіцяці і рознабакова ўздзейнічае на развіццё яго пачуццяў, розуму і характару і інтэлекту.

Кансультацыя для бацькоў "Народная гліняная цацка"

001033_00000696160З усіх народных цацак самымі распаўсюджанымі ў Беларусі былі гліняныя цацкі, вядомыя яшчэ з глыбокай старажытнасці. Гэта былі цацкі-свістулькі, бразготкі, цацкі, якія паказваюць каня, птушку, чалавека. У першую чаргу гэтыя цацкі гулялі ролю амулетаў, якія ахоўвалі чалавека ад злых духаў. А паколькі ўзрост дзіцяці самы цьмяны, то гэтыя фігуркі павінны былі адганяць злога духу не толькі сваім! выглядам, але і гукамі. З цягам часу магічнае значэнне гэтых вырабаў забылася, і яны сталі выкарыстоўвацца як забавы.

У XIX стагоддзі беларуская гліняная цацка была нязменным атрыбутам шматлікіх кірмашоў, любімай дзіцячай забавай. Сёння нешматлікія майстры выконваюць традыцыйныя цацкі па замове музеяў, мастацкіх салонаў. У большасці выпадкаў гэта свістулькі ў выглядзе каня, птушкі, наезнікаў, лялек, бараноў, мядзведзяў. Папулярнасць гэтых вобразаў тлумачыцца іх блізкасцю да чалавека, а таксама сувяззю з міфалогіяй. Паводле паданняў, гэтыя жывёлы і птушкі давалі чалавеку сілы, садзейнічалі яго добрым адносінам з прыродай. Конь - слуга сонца, які, па павер'і, прыносіў на зямлю яго цяпло, птушкі "адмыкалі" вясну, мядзведзь даваў селяніну сілу, каза аберагала ўраджай.

Многія з традыцыйных беларускіх цацак звязаны з каляндарнымі вясновымі святамі, прысвечанымі пачатку вясновых работ. Але ўжо ў XX стагоддзі цацкі майстравалі на працягу ўсяго года і не прывязвалі да канкрэтнага сезона.

Як адзначае В. А. Сілівон, беларуская цацка выканана па законах стылізацыі (умоўнасці і абагульненасці)Гэтая цацка невялікая па аб'ёме, памеры, вельмі зручная для гульні, лёгка змяшчаецца ў руцэ дзіцяці. Чым жа цацкі прывабныя? Перш за ўсё, дзіўнай выразнай пластыкай фігур. Вельмі выразна чытаюцца дзеянні, настрой выявы: лагодны, спалоханы, задуменны, разгублены. Гліняныя фігуркі стылізаваны, захаваны толькі тыя дробныя дэталі, якія адлюстроўваюць найболей выразныя бакі выявы, яго характар. У народных беларускіх цацках прасочваюцца добры гумар, жарт. Роспіс у глінянай беларускай цаццы выкарыстоўваўся вельмі рэдка. Акрамя таго, для ўпрыгожвання цацкі выкарыстоўваюцца дэкаратыўныя налепы. Знаёмства дашкольнікаў з беларускай глінянай цацкай можа адбывацца на занятках па лепцы, у зносінах, у свабоднай мастацкай дзейнасці.                                                              

На занятках дзеці не толькі знаёмяцца з асноўнымі вобразамі беларускіх цацак, але і самі бяруць удзел у іх вырабе. Каб выклікаць цікавасць у дзяцей, можна паказаць ім некалькі розных цацак, уявіць кожны персанаж у розных варыянтах, што дае магчымасць прадэманстраваць дзецям разнастайнасць формаў, прапорцый і прыёмаў лепкі. У працы з дзецьмі неабходна ўлічваць той факт, што амаль усе беларускія цацкі аднастайныя па спосабе лепкі: кань, мядзведзь, баран, коза, ажыццяўляецца з аднаго кавалка.

У ходзе заняткаў дзецям неабходна тлумачыць, што ляпіць цацку трэба з аднаго кавалка гліны шляхам адцягвання, сплясквання, апрацоўкі пальцамі. Цацку нельга дапаўняць шматлікімі дэталямі, бо, яны могуць паламацца падчас сушкі. Цацку нельга змочваць вадой, бо гліна раскісае і выраб дэфармуецца. Калі ёсць муфельная печ, то гатовы выраб трэба абпаліць, папярэдне добра высушыўшы на працягу 2–3 сутак пры пакаёвай тэмпературы.

У Беларусі паўсюдна сустракаецца гліна рознага колеру: белая, шэрая, чырвоная.

Падрыхтоўка гліныГліну чыстую, без прымешак пяску і камянёў здрабнелі на кавалачкі і заліваюць гарачай вадой. Калі гліна ператворыцца ў «кашу», яе вымешваюць драўлянай лапаткай, а потым рукамі пакуль гліняная маса не будзе падобная на цеста. Гатовая гліна не прыліпае да рук і трымае вылепленую форму. Гатовую гліняную масу фасуюць кавалкамі і змяшчаюць у поліэтыленавы пакет, які герметычна завязваюць.

У такім стане гліна можа захоўвацца каля года. Пасля выкарыстання неабходна змочваць вадой.

Калі гліна з прымешкамі пяску, камянёў і смецця, то выкарыстоўваюць іншы спосаб падрыхтоўкі гліны. Для гэтага ў гліну дадаюць вялікую колькасць вады, змешваюць вадкую гліняную масу, а затым працэджваюць праз дробнае сіта і ставяць у цёплае месца для выпарвання вільгаці.

Для таго каб пазбавіцца ад бурбалак паветра, якія ёсць у гліне, перад лепкай кавалак гліны кідаюць з вышыні на дашчаную паверхню разоў 15-20, потым б'юць па кавалку гліны адмысловым драўляным малатком ці брусам.

Памятка для бацькоў "Мастацкая дзіцячая цацка"

Беларуская народная цацка мае шматвяковую гісторыю. Спачатку цацка выконвала ахоўную ролю, фігуркі жывёл і людзей надзялілі магічнымі якасцямі, спадзяючыся на іх дапамогу. Забаўляльная функцыя ў цацак з’явілася пазней.

214_0Многія цацкі – сапраўдныя творы мастацтва, дзе праявіліся багатая фантазія і творчы густ народных майстроў. І як творы мастацтва цацкі маюць вялікія духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, значны гісторыка-культурны патэнцыял. Гэта робіць іх неацэнным матэрыялам у выхаваўча-адукацыйнай рабоце з дзецьмі. Цацкі знаёмяць іх з мастацкай спадчынай беларускага народа, яе лепшымі традыцыямі і ўрэшце рэшт садзейнічаюць фарміра-ванню патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай свядомасці дзяцей. Традыцыйная цацка з'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам, яна важны сродак сувязі пакаленняў, праз яе перадаец-ца сацыяльна-культурны вопыт, выхоўваюцца маральныя і эстэтычныя ўяўленні.

Для вырабу цацак выкарыстоўвалі беларусы разнастайны прыродны матэрыял: гліну, салому, лён, бяросту, шышкі, кару дрэў, жалуды, кавалачкі тканіны.

Асабівую цікавасць выклікаюць драўляныя цацкі. Асновай такой цацкі быў драўляны чурбанок, да якога прымацоўвалі валасы з ільну, твар малявалі вугалем, а вопратку шылі з ласкуткоў тканіны.

 Асартымент традыцыйных цацак адпавядаў самым розным запатрабаванням. Дзяцей рыхтавалі да няпростага і нялёгкага сялянскага жыцця з яго ўкладам і законамі, у якіх знаходзіў стыхійнае ўвасабленне асноўны прынцып народнай педагогікі — працоўнае выхаванне. Пэўныя працоўныя навыкі дзеці атрымлівалі ў рухомых гульнях, дзе праяўляліся іх умельства, вынаходлівасць, назіральнасць. Вельмі яскрава гэта ўвасаблялася і ў гульнях з лялькамі, у якіх знайшлі адлюстраванне і быт вёскі, і сялянская святочная абраднасць, асабліва вясельная. І ў той жа час гэта былі дзіцячыя забавы, у якіх раскрываўся свет дзіцячых інтарэсаў і ўражанняў, дзе дзеці далучаліся да народных абрадаў і традыцый.

Найбольш распаўсюджаны на Беларусі гліняныя цацкі. Фігуркі з гліны адлюстроўвалі хатніх жывёл і птушак: козлікаў, пеўнікаў, бычкоў, конікаў, рабілі таксама свісцёлкі.

Узніклі такія цацкі з развіццём ганчарства ў XI – XIII стагоддзях, аб чым сведчаць раскапаныя фрагменты цацак у Пінску, Гародні. Але больш распаўсюджаны яны былі ў XIX – п.XX ст. На кірмашах і рынках побач з розным гліняным посудам можна было ўбачыць і набыць россыпы рознакаляровых яркіх цацак, якія былі таннай і даступнай забаўкай для дзяцей. Шырока выкарыстоўваліся і самаробныя цацкі, асабліва з шышак. Выраблялі іх адразу ў лесе. Возьмуць шышку, абгорнуць яе пушыстым імхом, перавяжуць траўкай, надзенуць шапку-лісток – і лялька гатова.

Сакральны свет беларусаў (беларускія лялькі-абярэгі, абрадавыя лялькі)

Майстар-клас “Дзеўка-баба традыцыйная беларуская лялька” (буклет)

Майстар клас "Абярэг шчаслівага мацярынства"

    Абярэг у выяве жанчыны з немаўлём на руках лічыўся вельмі моцным і заўсёды дарыўся з пажаданнямі дабрабыту, міру ў сям'і і ў душы, спакойнага, радаснага і ўпэўненага існавання. Ён сімвалізаваў жанчыну, якая выйшла замуж і нарадзіла дзяцей. А здольнасць нараджаць была асабліва значная для нашых продкаў. Радасць быць маці адлюстроўвала, што ў такой жанчыны ўсё добра. Ляльку рабілі, калі хацелі ці ўжо чакалі з'яўлення малога. Дарылі яе таксама на вяселле з пажаданнямі здаровых дзяцей, на нараджэнне новай сям'і, асабліва ганаровым гасцям, калі хацелі паказаць павагу.

Прыгатуем неабходныя матэрыялы і прылады.

Для выканання працы нам неабходна:

51
- грубая баваўняная тканіна;
- кавалачкі рознакаляровай і каляровай тканіны;
- канва;
карункі:
- Ніткі чырвоныя мулінэ;
- нажніцы;
- сінтэпон;
- іголка.

    Які робіцца скрутку. Для гэтага бярэм кавалачак баваўнянай тканіны памерам 30/38, згінаем тканіну напалову. Туга і роўна скручваем слупок. Вышыня слупка будзе = 15 см. Слупок абвязваем чырвонымі ніткамі па ўсёй вышыні.

5253

   Галаву акруглім трохі сінтэпонам, абазначым ніткамі шыю. Бярэм квадрат баваўнянай грубай тканіны памерам 20/20 см.

5455

Квадрат аднатоннай тканіны накладваем на галаву. Замацоўваем чырвонай ніткай па лініі шыі.

5657


Цяпер які робіцца рукі. Падгарнуць куток на 1-1,5 гл. Скласці краі да сярэдзіны. На адлегласці 1см ад краю які робіцца далоньку лялькі і перацягваем тканіну ніткай.

5859

 Ніткі пасля абвязкі адразаць не трэба.

6061

Перавязваем туга ніткай на месцы таліі лялькі. Будзем рабіць спадніцу. Возьмем кавалачак каляровай тканіны памерам 12/30 і па верхнім зрэзе зробім радок і невялікую зборку.

6263

Абмотваем лялячку лапікам-спаднічкай асабовым бокам унутр. Перавязваем прутка ніткай па лініі таліі.

6466

Выварочваем на асабовы бок, выпростваем. Бярэм кавалачак канвы, які робіцца з яе фартух, выдзіраючы ніткі па боку.

6768


Замацоўваем фартух. Размяшчаем яго пасярэдзіне спаднічкі, асабовым бокам унутр, перацягваем па лініі таліі. Адварочваем фартух.

6970

Кавалачак карункі завязваем вакол галавы. Павязваем галаву лялькі. Для гэтага трэба выразаць невялікі трыкутнік-хустку.

7172

Звязваем нітачкі на руках лялькі. Бо ёй трэба будзе трымаць сваіх дзяцей.

74

    Які робіцца немаўля. Возьмем кавалачак баваўнянай грубай тканіны памерам 10/7см, прутка скруцім слупок і перавяжам яго чырвонай ніткай. З белай тканіны выражам хустку і замацуем яе на галаве немаўля, як паказана на фота.

  75


   Спавіўшы немаўля. Бярэм шматок памерам 10/13 для пялёнкі. Спавіваем, як паказана на фота. Адкрытыя краі тканіны падгінаем унутр, каб не было нітак, і праца выглядала акуратна і эстэтычна, перавязваем. Немаўлят даём у рукі маці. Праца выканана. Два варыянты лялькі.

У святочным уборы.

76

Дружная сямейка.

 

Майстар-клас "Зайчык на пальчык"

Майстар-клас "Птушка"

Майстар-клас "Лялька Падарожніца"

 

вТакая лялька ў даўніну была абавязковым атрыбутам для любога падарожніка. У вузельчык клалі збожжа, каб падарожнік не ведаў голаду, і нітачку, каб знайшоў дарогу дадому. Абярэг звычайна насілі ў кішэні, адсюль і такі маленькі памер.

Такім чынам, каб зрабіць Подорожницу сваімі рукамі, нам спатрэбяцца:
белая тканіна для тварыка, памерам 15 на 15 см;
каляровая тканіна на сукенку, памерам у 9 на 14 см;
вузкая тасьма для наміткі;
каляровая тканіна на хустку;
палосачка тканіны або шырокая тасьма на фартух, памерам у 3 на 7 см;
палоска тканіны для ручак, памерам у 15 на 6 см;
шматок лёну на вузельчык, памерам 7 на 7 см;
збожжа;
вата;
ніткі чырвоныя для перавязкі.

Парадак працывв
На лапік тканіны для галавы кладзем невялікі шарык ваты. Заварочваем адзін канец тканіны на сябе, затым іншы. Атрымліваецца канверцік, які трэба перавязаць  чырвонай ніткай.

 

ввв

Накладаем на ляльку чырвоную намітку і перавязваем на шыі. На лапік тканіны для сукенкі выкладваем фартушок, кладзем ляльку і заварочваем (гл. фота). Перавязваем сукенку ніткай у шыі і адварочваем. Вось такая лялька ў нас ужо вымалёўваецца.

вввв

На кавалачак лёну кладзем трохі ваты і зярняткі. Складаем канцы адзін да аднаго і перавязваем чырвонай ніткай. 

ш

Вузельчык Подорожніца будзе трымаць у сваіх ручках. Тканіна подварочваем з бакоў і складаем, затым завязваем пасярэдзіне.

шш

Нам яшчэ трэба прывязаць да ручак вузельчык.

шшш

Ручкі завязваем зноў у шыі нашай ляльцы. Засталося павязаць хустачку і лялька-абярэг Подорожніца сваімі рукамі гатовая ў дарогу.

http://belaryskaiahata.blogspot.com.by
Крыніца:http://www.zanozatoys.ru/2015/04/kukla-motanka-podorozhnica.html

Майстар-класы па вырабу народных цацак

Часопіс для бацькоў "Народная цацка - скарбніца народнага мастацтва"