Экскурсія па памятных мясцінах нашага горада.
12.11.2024Выхаванцы старшай групы "Васількі"
Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна са сваімі выхавацелямі здзейснілі экскурсію па памятных мясцінах роднага горада. Дзеці наведалі Курган Неўміручасці, помнік героям - авіятарам, кулямёт Максіма, помнік Францыску Скарыну, камень у гонар заснавання горада. Экскурсія садзейнічала выхаванню павагі да мінулага народа і цікавасці да гісторыі роднай зямлі, фарміраванню пачуцця гонару за воінаў - пераможцаў - абаронцаў, за вялікі подзвіг нашага народа.