Спартыўная забава "Татаў дзень"

21.10.2024
Выхаванцы сярэдніх груп "Званочкі" і "Бусляняты"

  Сёння, 21 кастрычніка, у нашай дашкольнай установе прайшла  спартыўная забава "Татаў дзень", прысвечаная Дню бацькі.  Да выхаванцаў завітала клаунэса Чупа і прапанавала пагуляць у гульні "Яечня на сняданак", "Аўтараллі", "Дапаможам тату сабраць інстументы", "Спрытны футбаліст", "Самы меткі". Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай пяшчотай расказвалі пра сваіх тат у гульні "Мой тата". На прыканцы забавы Чупа падаравала кожнаму ўдзельніку паштоўку - размалёўку. 

У гэты святочны дзень, мы віншуем усіх мужчын, якія маюць шчасце называцца бацькамі! Жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага спакою, сямейнага дабрабыту і быць годнымі бацькамі для сваіх дзяцей, а дзецям: каб з гонарам казалі "Мой тата самы лепшы!"