Юбілей дзіцячага сада

03.11.2023
Наш дзіцячы сад адзначыў свой 45-гадовы юбілей.

За гэтыя гады ён пабачыў нямала. У 1978 годзе дзіцячы сад упершыню адкрыў свае дзверы для дашкалят. Дзеці раслі, развіваліся, вучыліся маляваць, спяваць песні, танцаваць, гуляць, сябраваць. Дзіцячы сад развітваўся з імі, прымаў новых дзяцей і жыццё працягвалася. Ішоў час. І вось ужо былыя выпускнікі прыводзяць сваіх дзяцей у дзіцячы сад, у той самы, у які калісьці хадзілі яны самі. 

На ўрачыстае мерапрыемства былі запрошаны людзі, якія ўнеслі істотны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення. Гэта ветэраны, якія адпрацавалі ў дзіцячым садзе немалую колькасць гадоў. Прыйшлі павіншаваць "юбіляра" самыя галоўныя ўдзельнікі гэтага свята - нашы дзеці. 

Насычаная канцэртная праграма, віншаванні, узнагароды - час прайшоў незаўважна. Прыемна было бачыць згуртаваны і дружны калектыў, дзе пануе разуменне, бязмежная адданасць сваёй справе і любоў да дзяцей. 

Адміністрацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад № 24 г. Ліды" выказвае падзяку ўсім супрацоўнікам, ветэранам, бацькам і шчыра віншуе ўсіх са святам!

64