Музычнае свята "Беларусь у нашым сэрцы" да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02.07.2024
Выхаванцы старшай групы "Бусляня"

3 ліпеня - адзін з галоўных дзяржаўных свят - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, гэта сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі. 

Напярэдадні дзяржаўнага свята ў нашай дашкольнай установе прайшло музычнае свята "Беларусь у нашым сэрцы". Да дзяцей у госці завіталі Арышка са сваімі сябрамі Марылькай і Міхасікам, якія разам з выхаванцамі выканалі Гімн Рэспублікі Беларусь і паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь. Таксама павіншаваць са святам  хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі  Буслік  з птушкамі. Усе разам выканалі музычна - рытмічныя кампазіцыі "Беларусь мая", "Птушкі", "Беларусь сінявокая". Весела гулялі ў гульню - танец "Сонейка", музычную гульню "Дудка", беларускую народную гульню "Лапці". Завяршылася свята флэшмобам "Мая Радзіма".

Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.