Месячнік бяспекі працы ва ўстановах адукацыі

15.05.2024
З мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці з мая па верасень 2024 года ў арганізацыях вобласці праводзіцца месячнік бяспекі працы.

У ходзе правядзення месячніка асаблівая ўвага будзе звернута на выкананне работнікамі выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны; патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі; выкананне патрабаванняў аховы працы і заканадаўства аб працы.

Паважаныя калегі! Звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць выканання выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, нормаў і правілаў аховы працы, забеспячэння асабістай бяспекі, выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі.