Спартыўная забава “Восеньскія старты”
16.11.2023Радасна, звонка, цёпла і маляўніча прайшла ў дзіцячым садзе з выхаванцамі старшых груп "Сланечнік" і "Вясёлка" спартыўная забава “Восеньскія старты”.
На свята да дзяцей прыйшлі ў госці міньёны Кевін і Боб, якія гулялі з імі ў пацешныя гульні “Перанясі яблыкі”, “Збяры садавіну і аднясі на базу”, “Вясёлыя гарбузы”, “Прысядзь, устань, замры”, эстафеты “Аббяжы лужыны”, “Пердай шышкі звярам” і, вядома ж, падарылі дзецям добры настрой. Было прыемна бачыць радасныя дзіцячыя твары і чуць вясёлы дзіцячы смех.