Адукацыйная паслуга "Харэаграфія"
17.05.2023
"Харэаграфія" для дзяцей - гэта музычныя гульні, падчас якіх дзеці вучацца рухацца пад музыку, адрозніваць рытмічны малюнак, развіваюць музычны слых, авалодваюць асновамі танца. "Харэаграфія" дае магчымасць весела і творча прывіваць любоўу дзяцей да культуры танца. Акрамя гэтага, заняткі спрыяюць развіццю ўсяго арганізма - фізічнага і псіхічнага (канцэнтрацыі волі, увагі, успрымання, мыслення, памяці, ураўнаважанасці працэсаў), дзіця вучыцца валодаць сваім целам, лепш арыентуецца ў прасторы, паляпшаецца каардынацыя рухаў.
Метадычныя прынцыпы, якімі кіруюцца педагогі (Жэлудзевіч Інэса Баляславаўна і Шэшка Сняжана Генрыхаўна) на сваіх занятках - гэта стварэнне гульнявой атмасферы, у якой дзіця адчувае сябе камфортна і нязмушана.