Экскурсія па памятных мясцінах горада.

14.02.2023
У рамках рэалізацыі праекта “Я и Родина моя” выхаванцы старшых груп наведалі памятныя мясціны нашага горада: помнік воінам-інтэрнацыяналістам “Жураўлі”, курган Неўміручасці, дзе ўвекавечана памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, выставу ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Выхавальнікі пазнаёмілі дзяцей з гістарычнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны нашага горада, ушанавалі памяць герояў вайны хвілінай маўчання.