Заклад поспеху - бадзёры і здаровы калектыў

23.01.2023
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло спартыўнае мерапрыемства ў калектыве "Заклад поспеху - бадзёры і здаровы калектыў"

У нашай установе дашкольнай адукацыі надаецца ўвага фізічнаму развіццю не толькі выхаванцаў, але і работнікаў. На гэтым тыдні было арганізавана спартыўнае мерапрыемства, мэтай якога з'яўлялася развіццё хуткасці, спрыту, вынослівасці і творчай актыўнасці. Прайло вельмі цікава і ярка, з запалам, весела і шумна.